Skip to main content

Вандруем па святынях.
Страчаная спадчына

Здаецца, што чалавек, жывучы ў сваёй мясцовасці, павінен яе добра ведаць. І часцей за ўсё, мы ведаем месцазнаходжанне розных аб'ектаў, якія датычаць нашага паўсядзённага жыцця: дом, магазін, садок, школа, праца, добра, калі і касцёл.

Аднак, мы можам нават не ўяўляць сабе, якія сапраўдныя скарбы схаваны недалёка ад нас. Яны для нас невядомыя не столькі таму, што гэта штосьці сакрэтнае (хоць і такое бывае!), колькі таму, што нашы думкі найчасцей не выходзяць за межы нашых паўсядзённых спраў.

Прапануем услед за гісторыкам Таццянай Шумель адправіцца ў віртуальную экскурсію-пілігрымку па каталіцкіх святынях Маладзечаншчыны, каб не толькі іх пабачыць, але паглядзець на іх вачыма душы, адшукаць для сябе незлічоныя скарбы чалавечых адносінаў, гераічных учынкаў, глыбокай веры і вернасці людзей у розныя часы.

Некаторыя з гэтых святыняў засталіся ўжо толькі ў памяці і на паперы гістарычных дакументаў, некаторыя – стаяць у руінах, іншыя – адноўлены. Стан святынь – адлюстраванне духоўнага стану народу. Што іх звязвае з намі, з нашымі продкамі? Якая будучыня чакае гэтыя святыні і нас?

Няхай гэтае падарожжа будзе плённым.

“Нас клічуць святыні –
Душы – Супакой і Надзея,
Дарогу ў вечнасць яны дапамогуць знайсці.
Дабром і спагадай
Напоўняцца нашыя сэрцы,
І з Божаю ласкай пакрочым далей па жыцці!”

Адно  ў  чалавека  ёсць  жыццё,
Адна  душа,  адна  ў  яго  радзіма,
Дзе  узнікае  раптам  пачуццё,
Што з ёй спавіты моцна пупавінай.

Не  кожны  разумее  аднаго,
Што гэта  месца  Бог сам выбірае,
І  толькі  Ён  адкажа,  для  чаго
Такі нам лёс з нябёсаў назначае...
Алена Котава

Што  ж там бялее на фоне нябёсаў,
Што ззяе ў золаце сонечных косаў?
Куды  вядзе   той  гасцінец-дарога?
– То да святыні, услаўленай цудам,
Ўзнесенай   некалі  з  вераю людам
На   чэсць  Марыі  –  на хвалу Бога!
Габрыэля Пузыня

Крынічкі, ціхія крынічкі,

Як я люблю вас, як люблю!

Жывы струменьчык невялічкі

Мне апявае ўсю зямлю.

Кастусь Кірыенка

 

Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём
Штогодна, штогадзінна, штохвілінна,
Твой кожны дзень,
Забраны забыццём,
Лічы сваім найбольшым адкрыццём,
Ты – з дрэва часу
Кволая галіна…
Р. Барадулін

Мы – толькі момант, Ты, Божа, – вечнасць
Па-над часамі, перад усім.
Мы – пыл смяротны, Ты – Бог спрадвечны,
Бясконцая ласка, жывая любоў.

“Fortuna variabilis,
Deus mirabilis…”
(“Лёс пераменлівы,
Бог надзвычайны…”)
Шыман Старавольскі

Дарог у свеце вельмі многа,
А ты, між іх, сваю знайдзі.
Няхай нялёгкая дарога,
А ты ідзі,
А ты ідзі!…
Пятрусь Броўка

Дарога... Куды можа прывесці дарога?.. Варыянтаў шмат, але самая галоўная дарога – дарога да Бога! Так часта здараецца ў жыцці, што не заўсёды адразу можна трапіць у Святыню да Бога.

Якою далёкай ні будзе дарога,
Якім бы шырокім ні здаўся прасцяг,
Вяртайся сюды, да святога парога,
Бо тут твой пачатак і тут твой працяг…
Л. Якубовіч

Вядома ўсім, што вельмі шмат
Куткоў на свеце дзіўных.
Але не менш, а болей, брат,
Іх на тваёй радзіме,
У нашым краі дарагім,
У Беларусі роднай.
Не памяняешся ні з кім
Яе красою годнай.

Іван Муравейка


Есть Бог, есть мир, они живут вовек,
А жизнь людей мгновенна и убога,
Но всё в себя вмещает человек,
Который любит мир и верит в Бога.

Н. Гумилев. Фра Беато Анджелико


Без натхнёнага чалавечага дотыку ніводнае месца, збудаванне не стане блізкім і дарагім, нават калі яно занесена ў спіс дзяржаўных помнікаў.

Паглядзеўшы на карту гарадоў Вялікага Княства Літоўскага ХІV-ХV стагоддзяў, мы можам убачыць там і Лебедзева.

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страціць святое штосьці...

Адным з цудаў Маладзечаншчыны з’яўляецца касцёл у вёсцы Краснае, размешчаны ў самым цэнтры вёскі, на пагорку.