Слуга Божы бр. Калікст Клочка OFMCap
Слуга Божы брат Калікст Мар'ян Клочка (1930-2013) з Калоніі Бжазова ў парафіі Ружанысток, капуцын з Варшаўскай Правінцыі ў Польшчы. Спаўняў паслугу сталяра. Больш за 30 гадоў пражыў у манастыры капуцынаў у раёне Пачэкайка ў Любліне. Пакінуў пасля сябе сведчанне добрага чалавека, адданага малітве і працы, які ў выключнай ступені практыкаваў цноты кансэкраванага жыцця. Быў паўсюдна шанаваны за мудрасць сваіх парадаў, а таксама за вялікую зычлівасць і гатовасць служэння патрабуючым. Адзначаўся выключным канструктарскім талентам і надзвычайнай пакорай. Меў асаблівую пабожнасць да Маці Божай. Памёр у арэоле святасці.
У нашым касцёле мы маем канфесіяналы, зробленыя яго рукамі.
Заахвочваем да малітвы праз заступніцтва слугі Божага брата Калікста. Аб ласках, атрыманых праз яго заступніцтва, можна пісаць па адрасу: Мінскі раён, в. Копішча, вул. Авіяцыйная, 4 (мікрараён Новая Баравая, Уручча 1). belarus.ofmcap@gmail.com
Малітва аб беатыфікацыі Слугі Божага брата Калікста Клочкі
Усемагутны, Добры Божа, які ўдзяліў Слузе Божаму брату Каліксту Клочцы дар будавання Касцёла праз дабрыню сэрца, адкрытага на братоў і сясцёр, а таксама праз прыгажосць сталярнага рамяства, удзялі мне ласку ___________, аю якой я прашу Цябе праз заступніцтва Твайго слугі, а яго вынесі да хвалы алтароў у Тваім Касцёле. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
- Праглядаў: 261