Skip to main content

Благаслаўлёны Ганарат Казмінскі, апякун Беларускай Кустодыі Ордэна Капуцынаў

 Ганарат Казмінскі

Ганарат, Вацлаў Казмінскі, нарадзіўся ў Бялай Падлясцы 16 кастрычніка 1839 года. Пачатковую адукацыю атрымаў у дому, сярэднюю — у Плоцку, пасля чаго працягваў вучобу ў Варшаве. Перажыў рэлігійны крызіс, пасля якога ўступіў у Ордэн Капуцынаў у 1848 годзе.

27 снежня 1852 года атрымаў святарскае пасвячэнне, а потым цалкам аддаўся душпастырскай працы, засноўваючы 26 інстытутаў кансэкраванага жыцця, з якіх 17 існуе і сёння. Шмат пісаў, быў заўсёды шуканым духоўным кіраўніком і спавядніком. Адышоў да Пана ў Новым Месце 16 снежня 1916 года. Папа Ян Павел ІІ абвясціў яго благаслаўлёным 16 кастрычніка 1988 года.

Успамін у календары Капуцынаў і ў календарах заснаваных ім Інстытутаў: 13 кастрычніка

  • Праглядаў: 345