Неакатэхуменальны шлях
Неакатэхуменальны шлях
Неакатэхуменальны шлях - гэта свецкі рух у Каталіцкай царкве, які аб'ядноўвае больш за 500 тысяч чалавек ва ўсім свеце. Шесцьдзесят гадоў таму, у 1964 годзе, яго заснавалі іспанцы Франсіска (Кіко) Аргуэльо і Кармэн Эрнандэс у адказ на секулярызацыю грамадства і заклік Другога Ватыканскага сабора аб новай евангелізацыі. Евангелізацыя азначае пропаведзь Евангелля. Бог вырашыў выратаваць свет праз глупства прапаведавання Добрай Навіны, якую неабходна пачуць і прыняць.
Кожнае пакаленне мае патрэбу ў евангелізацыі. Кожнае пакаленне - гэта новыя людзі, якім зноўку неабходна абвяшчаць керыгму, каб яны навярталіся. Таму ёсць неабходнасць у стварэнні маленькіх супольнасцяў, якія паказваюць цуд сапраўднай любові і еднасці, і такім чынам, адкрываюць людзей для прыняцця Евангелля. Кожны хрысціянін мае патрэбу ў канкрэтнай супольнасці - будзь то святар, ці біскуп, ці свецкі чалавек. Толькі маленькая супольнасць правярае тваю веру. У ёй ты сустракаеш людзей не ідэальных і якія ніколі не будуць ідэальнымі. Адзін неўротык, іншы ідыёт, а ты можаш іх усіх любіць. У маленькай супольнасці ты цудоўна адкрываеш, як цяжка любіць, верыць, быць бедным і пакорлівым. Ты гэтага не адчуеш ні ў вялікай, ананімнай групе, ні падчас выпадковых сустрэч.
Супольнасць нараджаецца ў выніку двухмесяцовай катэхізацыі, калі абвяшчаецца керыгма - Слова Выратавання, і Царква дае абяцанне, якое атрымаў Абрагам - атрымаеш Сына і Зямлю. Далей тыя, хто хоча, уваходзяць на Шлях.
Неакатэхуменальны шлях пачаў дзейнасць ўпершыню ў Беларусі ў 1992 г. у г. Гомелі.
Першая Неакатэхуменальная супольнасць ў нашай парафіі ўтварылася крыху больш за 16 гадоў таму пасля праслухоўвання катэхезаў, якія праводзілі (тады яшчэ ў капліцы) прыезджыя катэхісты з Польшчы на чале з прэсвітэрам Аляксандрам Драбышэўскім. На працягу гэтых 16 гадоў адказнымі былі ў нас розныя людзі: і сямейныя, і не сямейныя. Зараз гэта сям'я, прычым жонка каталічка, на шляху ўжо 15 гадоў, а муж праваслаўны і прыйшоў у супольнасць 9 год таму.
У нашай супольнасці аб'ядналіся людзі зусім розных узростаў, прафесій, сацыяльных саслоўяў: моладзь, сямейныя пары, пенсіянеры, гэтак жа ёсць святары. І гэта вельмі выдатны сімвал таго, як Езус Хрыстус дае сапраўднае адзінства і з'яўляецца падмуркам жыцця супольнасці. Не так важна, з'яўляешся ты католікам ці праваслаўным, важна, каб ты ішоў ўвесь час па дарозе, якая вядзе да паўнаты веры. На сённяшні дзень у нашай парафіі існуе тры супольнасці.
Супольнасць Неакатэхумената збіраецца два разы на тыдзень на Літургію Слова (дзе чытаюцца тэксты з Бібліі, а потым людзі дзеляцца тым, што дадзены ўрывак значыць для іх жыцця) і на служэнне нядзельнай Святой Імшы ўвечары ў суботу. Першы час шляху - гэта час напружання, калі Слова Божае сходзіць на тых, хто Яго слухае, змочваючы раны, размягчаючы скарынкі і ацаляючы. У гэты час браты спазнаюць адзін аднаго, выкрываюцца ўсялякія складанасці і цяжкасці ў адносінах. Потым прыходзіць іншы этап - скруцініум (выпрабаванне), калі Касцёл адчувае веру катэхумэнаў, даючы ім Слова Божае. І зноў час напружання, калі Слова Божае спаўняецца ў тых, хто Яго прыняў. Далей ёсць яшчэ этапы, калі Касцёл ўводзіць чалавека ў малітву, уручае "Ойча наш ..", Крэда і г.д. да абнаўлення абяцанняў хросту.
Мы аб'ядналіся для таго, каб жыць па вобразу першых хрысціянскіх супольнасцяў і ўзрастаць у веры. Таму што ісці да Хрыста лягчэй разам з кімсьці, чым аднаму. Бо, калі чалавек адзін, яму так лёгка заблукаць. Мы не сяброўская кампанія або клуб гульні ў гольф. Мы не ідэальныя. За намі не стаіць ніякая палітычная ідэалогія. Але нас аб'ядноўвае Святы Дух, які вучыць нас любіць бліжняга, прымаць яго такім, які ён ёсць, з усімі сваімі недахопамі і добрымі якасцямі. Супольнасць ідзе да пазнання Бога і спазнання самога сябе разам са сваімі катэхістамі (тымі, якія ўпершыню абвяшчалі катэхезы) і пад кіраўніцтвам святара. Галоўны дэвіз у нас, як і ў любой неакатэхуменальнай супольнасці - паслухмянасць. Паслухмянасць Госпаду, касцёлу, прэсвітэру, катэхістам, адказным.
У супольнасці ёсць адказныя, звычайна гэта сям'я, якая нясе адказнасць па розных арганізацыйных пытаннях. Адказных выбіраюць самі людзі шляхам галасавання. Акрамя адказных ёсць таксама суадказныя, гэта тыя, хто дапамагае сваім адказным. Ёсць дідаскаль, гэта чалавек, які займаецца з дзецьмі, які ў спрошчанай форме тлумачыць і дапамагае дзецям зразумець пачутае Божае слова. Адзін раз у два месяцы праходзіць канвівенцыя, дзе браты ўслаўляюць Госпада ў Ранішніх Хвалах, дзеляцца вопытам і сведчаннем дзеяння Бога ў іх канкрэтным жыцці. Пасля канвівенцыі звычайна робіцца Пакутная Літургія, дзе кожны можа прыступіць да сакрамэнту пакаяння. Заканчваецца гэтая Літургія сумесным святам яднання паміж сабой і Богам - агапэ (грэч.), што на лаціне гучыць як caritas, г.зн. любоў да бліжняга, мае значэнне дзейснай адараемай любові, хрысціянскай любові (міласэрнасці). Агапэ - любоў - благаслаўленне і любоў да бліжняга, любоў - клопат, любоў - самаадрачэнне, самаахвяраванне, адна з трох хрысціянскіх цнотаў (разам з верай і надзеяй). Таксама і любоў да ворагаў пазначаецца словам "агапэ" ці роднаснымі яму. Агапэ ўяўляе сабой форму бескарыслівай любові, звязаную з турботамі аб дабрабыту іншых людзей. Гэтым жа словам пазначаліся братэрскія трапезы першых хрысціянаў. І ў неакатэхуменальнай супольнасці - гэта таксама радасная братэрская трапеза.
У нас ужо ёсць свае катэхісты - 8 чалавек, якія 1 раз на год на працягу 2-х месяцаў абвяшчаюць катэхезы ў сваім прыходзе, ці ў якімсьці другім прыходзе, куды іх запрашае месцовы пробашч, каб дапамагчы вернікам пачуць пра любоў Бога да кожнага чалавека і дапамагчы пачуць Добрую вестку.
Неакатэхуменальны шлях - гэта шлях да ўсвядомленага абнаўлення свайго хросту праз розныя этапы, і жыццё па вобразу першых хрысціянскіх супольнасцяў. Гэта шлях да сапраўднай сталай веры.
Супольнасць Неакатэхумената шырока вядома не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Гэта спосаб паказаць Бога сучаснаму чалавеку і навучыць жыць па-хрысціянску. Асабліва ў буйных гарадах, дзе жыццё бурліць, часам гіне духоўная спадчына. Але вядома, што кожны чалавек ад Бога выйшаў і да Бога ідзе. Неакатэхуменат гэта робіць асаблівым чынам, гэта праверана ў многіх дзяржавах. Статут Неакатэхумената зацверджаны Касцёлам.
Неакатэхуменат - гэта сапраўдны дар Божага блаславення, Касцёл нашага часу, адзначыў Папа, цытуючы словы святога Яна Паўла II:
«Я прызнаю Неакатэхуменальны шлях даведнікам каталіцкага станаўлення, каштоўнага для грамадства і для нашай эпохі»
(Epist. Ogniqualvolta, 30 жнўіня 1990: AAS 82 [1990], 1515). Святы Айцец адзначае, што гэта царкоўны рух грунтуецца на трох царкоўных вымярэннях: слове, літургіі і суполцы. Гэтыя асновы, увасобленыя ў штодзённым братэрскім і сямейным жыцці, становяцца вытокам мноства Божых Дароў, асабліва шматлікіх пакліканняў да святарства і манаства. Усё гэта з'яўляецца выдатным пацвярджэннем жывой прысутнасці Духа Божага ў сённяшняй Царкве.
Папа Францішак падкрэсліў, што ў нашыя дні Царква абавязана зрабіць крок ад пастырскага служэння простага ўтрымання да рашучага пастырскага Місіянерства (гл. «Evangelii Gaudium», 15). Гэта вельмі важна, калі мы не хочам застаялых водаў у Касцёле.
УСТАВ НЕОКАТЕХУМЕНАЛЬНОГО ПУТИ
У гэты дзень біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч урачыста ўручыў слухачам катэхез Святое Пісанне, каб яны, распаленыя Божай любоўю, з адноўленай верай маглі несці Добрую Навіну тым, хто яшчэ не ведае яе або згубіўся ў секулярызаваным свеце.
Папа Францішак павіншаваў Кіко Аргуэла з 80-годдзем
9 студзеня заснавальніку Неакатэхуменальнага шляху Кіко Аргуэла споўнілася 80 гадоў. Папа Францішак з гэтай нагоды скіраваў яму асабістае пасланне.
«Няхай Бог аддзячыць табе за ўсё дабро, якое ты робіш у Касцёле», — піша ў ім Святы Айцец, як паведамляе італьянская рэдакцыя Vatican News.
«Лепш самой усё ўбачыць і перажыць», — так я падумала, калі вырашыла з’ездзіць у госці ў неакатэхуменальную супольнасць у Маладзечне, якая існуе тут ужо больш за 10 гадоў. Мэтай маёй вандроўкі было пабываць на нядзельнай святой Імшы, якая ў гэтай супольнасці цэлебруецца… у суботу вечарам! Мне стала цікава, як адбываецца гэтая не зусім прывычная цэлебрацыя Эўхарыстыі, чаму менавіта ў суботу, а не ў нядзелю… Урэшце, выйшла так, што я ўпершыню перажыла неакатэхуменальную Імшу, упершыню ўбачыла жыццё супольнасці, пра якую ведала аддалена і цьмяна, «знутры». Але пра ўсё па парадку.
Папа Францішак: Харызма неакатэхуменату — вялікі дар для Касцёла
5 мая ў рымскім мікрараёне Тор-Вергата папа Францішак узначаліў святкаванне 50-годдзя пачатку дзейнасці Неакатэхуменальнага шляху, у якім бралі ўдзел таксама вернікі з Беларусі. У сваёй прамове Святы Айцец запрасіў падзякаваць Богу за спазнаныя за гэты час любоў і вернасць.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі ўручыў Бібліі слухачам катэхез пры парафіі ў Маладзечне
13 сакавіка 2017 года ў парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне слухачы катэхез для дарослых атрымалі Бібліі з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага.
Катэхезы пры парафіі арганізуе «Неакатэхуменальны шлях», які дзейнічае ў касцёле св. Піо з 2006 года. На сёння яго ўдзельнікі аб’яднаныя ў тры вялікія супольнасці.
Раз на год праходзяць заняткі па катэхезе, якія служаць глыбокаму пазнанню сваёй рэчаіснасці і сваіх адносін з Богам і людзьмі.
Афіцыйная старонка шляху https://neocatechumenaleiter.org