Майстэрня па пашыве літургічнага адзення SACRIS VESTIBUS
Літургічнае адзенне, алтарная бялізна, дэкаратыўнае аздабленне святыні з’яўляюцца неад’емнай часткай гістарычных хрысціянскіх традыцый, якія поруч з музычным, выяўленчым, тэатральным, архітэктурным мастацтвам уваходзяць у агульны комплекс Рымска-каталіцкага набажэнства. Клапоцячыся пра прыгажосць Літургіі Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі, намаганнямі братоў капуцынаў было створана атэлье па пашыве літургічнага адзення „SACRIS VESTIBUS”.
Літургічнае адзенне – гэта самастойная адзінка хрысціянскага набажэнства і частка мастацка-культурнай спадчыны. Кожны перыяд літургічнага года мае сваё асабістае ўвасабленне ў візуальным спектры аздаблення святыні і убраннях святароў. Літургічнае адзенне разглядаецца як знешні, рэчавы вобраз нябеснай вопраткі Хрыста, анёлаў і святых. Але трэба разумець тое, што сучасны выгляд літургічнага адзення не з’яўляецца вызначэннем Пана Бога. Гэта вынік гістарычнага развіцця Царквы.
Майстэрня SACRIS VESTIBUS была створана пры касцёле св. айца Піо ў г. Маладзечна. На тэрыторыі Беларусі гэта адзіная і першая постсавецкая майстэрня па пашыве літургічнага адзення для Рымска-каталіцкай Царквы.
Майстэрня дзейнічае пад апекай Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. У супрацоўніцтве з братамі вытворчасцю вырабаў займаюцца кваліфікаваныя спецыялісты па пашыве, мадэляванню і вышыўцы адзення.
Праца майстэрні
Майстэрня Sacris Vestibus спецыялізуецца на пашыве літургічнага адзення, аздаблення для святыні і вырабаў з вышыўкай. Майстры займаюцца распрацоўкай мадэляў, пашывам і дэкаратыўным аздабленнем вырабаў, у тым ліку па індывідуальных памерах.
Майстэрня і сёння працягвае развіваць вытворчасць літургічнага адзення і касцёльнага ўбранства. Актуальныя мадэлі, прыклады работ, інфармацыя пра індывідуальны пашыў і спосабы сувязі з майстэрняй прадстаўлены на афіцыйным сайце Sacris Vestibus.
Публікацыі пра майстэрню
Майстэрня па пашыве літургічнага адзення SACRIS VESTIBUS запрашае да набыцця сваёй прадукцыі
«Ужо пашылі 20 сутан»: чым жыве першая ў Беларусі майстэрня па вырабе літургічнага адзення?
Відэа пра майстэрню
Пра працу Sacris Vestibus распавядалі і ў каталіцкіх СМІ. У відэаматэрыяле можна ўбачыць майстэрню знутры, працэс стварэння літургічнага адзення і працу майстроў.
2018 г. Крыніца: catholicnews.by.
- Праглядаў: 10346
Наш Instagram