Легіён Марыі
У парафіі Святога Казіміра г. Маладзечна існуе многа жывых рухаў свецкіх людзей. Адным з іх з’яўляецца “Легіён Марыі”.
Гэты апостальскі рух узнік у Ірландіі, у Дубліне, 7 верасня 1921 года, у вігілію свята нараджэння Беззаганнай Панны Марыі.
У Беларусі першы Легіён Марыі ўзнік у 1994 годзе, а ў нашым касцёле св. а. Піо першая сустрэча адбылася ў студзене 2004 года. На сходзе было шэсць чалавек, хтосьці і цяпер знаходзіцца ў актыўных членах, а некатарыя перайшлі ў дапаможныя.
Актыўны член Легіёна Марыі павінен адзін раз у тыдзень пысутнічаць на сходзе прэзідыума, прадставіць справаздачу аб зробленнай працы. Кожны дзень чытаць малітву (тэсэру) Легіёна Марыі і адмовіць адну частку Ружанца. Заўсёды удзельнічаць ва ўсіх важных справах Легіёна. Раз у год Легіянеры з Мінскай дыяцэзіі ўдзельнічаюць ў трохдзенных рэкалекцыях ў Баранавічах. Кожны год, 25 сакавіка, у дзень Звеставання Пана, легіянеры удзельнічаюць у свяце АЦЫЕС (ACIES), дзе урачыста падцвярджаюць прысягу на вернасць Панне Марыі.
Наследуючы пакору Беззаганнай Маці, легіянер ідзе з Ёю на заданне, каб як мага больш душ прывесці да Хрыста. Легіянеры наведваюць хворых, духоўна занядбалых людзей. Наведваюць шпіталі, дамы састарэлых, абортныя адзялені бальніц, дзе моляцца аб захаванні ненароджаннага жыцця.
У нашай парафіі легіянеры прымалі ўдзел у падрыхтоўцы да Пальмовай Пальмовай Нядзелі. Яны ўпрыгожвалі пальмы (вербы) і распаўсюджвалі іх парафіянам за ахвяру на будову касцёла.
Заўсёды легіянеры дапамагаюць у прыборцы касцёла і працуюць на тэрыторыы парафіі. Дзве легіянеркі працуюць у касцёльнай краме.
Амаль усе члены Легіёна Марыі, з’яўляюцца ўдзельнікамі таварыства Патрыцыяў, якое ўжо многа год існуе таксама ў нашай парафіі. Арганізацыя Патрыцыяў можна сказаць – гэта дзіця Легіёна.
Больш падрабязней даведацца аб Легіёне Марыі можна на сайце: