Skip to main content

VII Велікодная нядзеля 12 мая 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
January 12, 2017

 

1. Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго, дапамагаў касіць траву. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.

2. Сёння а 12-й гадзіне адбудзецца святая Імша, падчас якой, нашы дзеці прымуць Першую Святую Камунію. Атулім нашымі малітвамі дзяцей, іх бацькоў і сястру Кацярыну, якая іх рыхтавала да гэтай падзеі. З панядзелка па наступную нядзелю разам з першакамунійнымі дзецьмі будзем перажываць “Белы тыдзень”. Запрашаем дзяцей, бацькоў і родных да штодзённага ўдзелу ў Святой Імшы на працягу гэтага прыгожага часу. Каб усе дзеці мелі магчымасць удзелу ў “Белым тыдні”, у бліжэйшы панядзелак святая Імша будзе таксама і а 7.15.

3. На гэтым тыдні мы адзначаем:

  • У панядзелак 13 мая - успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы.
  • У аўторак 14 мая - свята св. Мацея, апостала.
  • У сераду 15 мая - успамін св. Маргарыты Картонскай.
  • У чацвер 16 мая - успамін св. Андрэя Баболі, прэзбітэра і мучаніка.
  • У пятніцу 17 мая - успамін св. Пасхаліса Бэйлона, манаха.
  • У суботу 18 мая - успамін св. Фелікса з Канталічэ, манаха, апекуна дзяцей. Пасля кожнай св. Імшы будзе благаслаўленне дзяцей і памазанне іх алеем св. Фелікса.
  • У суботу 18 мая вечарам будзем сяткаваць вігілію спаслання Духа Святога. Св. Імшы а 18.00 не будзе. Запрашаем на Святую Імшу а 21.00, падчас якой будзе вельмі многа Божага Слова, таму завяршыцца яна прыкладна каля 23.00
  • У наступную нядзелю 19 мая - Урачыстасць Спаслання Духа Святога. Падчас святой Імшы а 12.00 будзем святкаваць гадавіну Першай Святой Камуніі нашых дзяцей.
  • Таксама ў наступную нядзелю, падчас св. Імшы а 18.00 кс. бп. Юрый Касабуцкі  ўдзеліць Сакрамант канфірмацыі вернікам нашай парафіі.

4. Просім Вашай дапамогі на  чарговыя будаўляна-рамотныя працы у нашым касцёле. Ахвяраванні можна складваць у сакрыстыі і парафіяльнай краме. Усім шчыры дзякуй!

5. Ужо паўстаў плакат-запрашэнне на нашу пілігрымку Маладзечна - Будслаў. Адкрыта анлайн рэгістрацыя: зарэгістравацца. Заахвочваем запісвацца і распаўсюджваць. Можна далучыцца да групы ў Інстаграм.

6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш..

 


 

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

 

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне