Нядзеля - Свята Перамянення Пана 6 жніўня 2023 г.
- Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуй усім за малітву, супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць. Вялікая ўдзячнасць, тым, хто прыбіраў у касцёле і даглядаў кветкі на гэтым тыдні. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
- На гэтым тыдні адзначаем:
- У аўторак 8 жніўня – свята св. Дамініка, прэзбітэра, Заснавальніка Ордэна Прапаведнікаў.
- У сераду 9 жніўня – свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы.
- У чацвер 10 жніўня – свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка.
- У пятніцу 11 жніўня – свята св. Клары, панны.
- Гэты год – 2023-ці – можна сапраўды назваць юбілейным для нашай парафіі і нашага касцёла. І вось чаму:
265 гадоў з даты асвячэння аднаго з першых касцёлаў у Маладзечне – Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі – пабудаванага ў верасні 1758 года.
105 гадоў назад, у 1918 годзе, касцёл зноў сваю дзейнасць аднавіў. І называўся ён ужо касцёлам Святога Казіміра.
20 гадоў назад, у 2003 годзе, быў атрыманы дазвол на будаўніцтва новага касцёла.
7 жніўня 2003 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне крыжа.
Першая Імша ў пабудаванай капліцы адбылася на Божае Нараджэнне ў 2003 г.
- У нядзелю 13 жніўня, у гонар Унебаўзяцця Насвяцейшай Панны Марыі, з падзякай за сёлетні ўраджай, а таксама з нагоды так значных юбілеяў з 9.00 да 19.00, ў нашай парафіі адбудзецца ўжо амаль традыцыйны святочны - трэці "МЯДОВЫ КІРМАШ". Можна будзе набыць смачны мёд і іншыя карысныя вырабы. Мы запрасілі рамеснікаў і іншых цікавых прадпрымальнікаў, будзе таксама фудкорт з прысмакамі. А 14.00 распачнецца канцэрт выступам вакальнага гурта “Асалода”, пасля гэтага а 15.00 пачуем гурт “Дразды”, а а 16.00 адбудзецца імправізаваны канцэрт гуртоў, паміж іншым нашых дарослага хору і дзіцячага хору “Зярняткі”. Для дзяцей будуць арганізаваны забаўляльныя пляцоўкі. Запрашайце таксама да удзелу знаёмых і сяброў, можна будзе прадаваць садавіну, агародніну і іншае, усім месца хопіць. Спадзяемся, што гэта будзе свята не толькі для нашай парафіі, але і для ўсяго горада Маладзечна і яго гасцей. Кантакт для рэгістрацыі ўдзельнікаў: +375295164660 Дамініка.
- Яшчэ адна радасная навіна для ўсіх нас: у нашую парафію з Германіі прыбылі чатыры званы, якія будуць абвяшчаць Божую хвалу з вежы нашага касцёла. Адбылося гэта праз сапраўды цудоўную Божую ласкавасць, а таксама ахвярную зычлівасць нашых парафіянаў і іншых добрых людзей.
- Як звычайна ў аўторак вячэрняя св. Імша з набажэнствам да св. Піо. Святую Імшу можна слухаць праз Радыё Марыя.
- Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў летні перыяд у чацвер пачынаецца з 17.00.
- Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне).
наш
YouTube канал
Раім пачытаць, паглядзець альбо паслухаць:
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?
Для ахвярадаўцаў
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X
Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне