Skip to main content

ХII Звычайная Нядзеля

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

ХII Звычайная Нядзеля

25 чэрвеня 2023 г.

  1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго, а таксама тым, хто дапамог падрыхтаваць месцы начлегу для пілігрымаў. Няхай за малітву і кожнае ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
  2. На гэтым тыдні адзначаем:
  1. Запрашаем пазнаёміцца з нашым братам Калікстам Клочка з нашай правінцыі, які не так даўно адышоў у вечнасць, цяпер вядзецца яго беатыфікацыйны працэс. Заахвочваем заносіць свае малітвы да Бога таксама праз заступніцтва гэтага проста і добрага брата-сталяра. Абразок з выявай Слугі Божага і малітвай можна ўзяць пры выхадзе з касцёла.
  2.  Запрашаем кожны дзень а 17.30 на чэрвеньскія набажэнствы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Няхай супольны спеў літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса будзе малітвай падзякі і перапрашэння за нашыя грахі і грахі ўсяго свету.

  3. З 3 па 10 жніўня запрашаем моладзь на рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу сямі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Узрост удзельнікаў — ад 16-і гадоў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у братоў капуцынаў.
  4. 30 чэрвеня – 1 ліпеня ў Будславе адбудуцца святкаванні ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай. Трывае рэгістрацыя ўдзельнікаў пешай пілігрымкі “Маладзечна – Будслаў 2023”, якая распачнецца 27 чэрвеня з нашага касцёла і будзе трываць чатыры дні. Вельмі запрашаем і просім зарэгістравацца запоўніўшы электронную анкету (можна адсканаваць QR-код на плакаце ці праз спасылку ў сац. сетках парафіі) альбо ў закрыстыі.
  5. Паколькі да нашай пілігрымкі жадаюць далучыцца паломнікі з іншых мясцовасцяў звяртаемся як звычайна з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 26 на 27 чэрвеня. Ахвотныя могуць запісацца ў закрыстыі, альбо скантактавацца з бр. Уладзіславам. Калі хтосьці мае магчымасць нямнога падзяліцца з пілігрымамі пэўнымі прадуктамі харчавання, а менавіта: бульбай, грэчкай ці іншымі крупамі, закаткамі, ці агароднінай - то можна звяртацца да братоў. Гэта было б значнай дапамогай у арганізацыі нашага паломніцтва.
  6. Кожны парафіянін можа скласці свае малітоўныя інтэнцыі, у якіх пілігрымы будуць маліцца на шляху да Маці Божай. Пакінуць іх можна ў слоіку пры выхадзе з касцёла і праз адпаведную спасылку ў нашых сац. сетках.
  7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш...
  8. Усе аб’явы можна пачытаць на нашым сайце www.pio.by, як і іншую карысную інфармацыю. Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св. Піо ў Маладзечне).
  9.  Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш...
  10.   Раім пачытаць  альбо паслухаць  Радыё Марыя

    Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?

    Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне). наш   YouTube канал

    Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

     Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне