Skip to main content

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы 26 мая 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
January 12, 2017


 

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго, а таксама касіў траву каля касцёла. Няхай за малітву і кожнае ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні мы адзначаем:

  • У чацвер 30 мая – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. У чацвер, Парадак Святой Імшы: 6.45, 8.00 і 18.00. Пасля Святой Імшы а 18:00 адбудзецца Эўхарыстычная працэсія. Для гэтага нам неабходна супольна падрыхтаваць чатыры алтары, пры якіх будзем затрымлівацца на малітву падчас працэсіі.

Падрыхтоўка першага алтара даручаецца супольнасцям Нэокатэхуменальнага Шляху.

Падрыхтоўка другога алтара даручаецца сямейнаму колу Хатняга Касцёла, супольнасці Назарэтанскіх Сем’яў, Легіёну Марыі.

Падрыхтоўка трэцяга алтара даручаецца Францішканскаму Ордэну Свецкіх, супольнасці францішканскай моладзі ФМТаў і міністрантам.

Падрыхтоўка чацвёртага алтара даручаецца Ружанцовым колам і супольнасці Маці ў малітве.

  • У пятніцу 31 мая – свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • У суботу 1 чэрвеня – успамін св. Юстына, мучаніка.

3. На працягу месяца мая запрашаем на маёвае набажэнства ў 17:30, а пачынаючы з 1 чэрвеня кожны дзень а 17.30  у нашым касцёле будуць адбывацца чэрвеньскія набажэнствы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Няхай супольны спеў літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса будзе малітвай падзякі і адкуплення за нашыя грахі і грахі ўсяго свету.

4. З 21 па 29 ліпеня запрашаем моладзь на  рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу сямі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Удзельнікам рэкалекцый спадарожнічаюць браты капуцыны а таксама маладыя людзі, якія ўжо жывуць Евангельскімі каштоўнасцямі ў духу св. Францішка. Узрост удзельнікаў — ад 16-і гадоў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у братоў капуцынаў.

5. Распачалася ўжо рэгістрацыя ўдзельнікаў пешай пілігрымкі “Маладзечна – Будслаў 2024”. Просім зарэгістравацца запоўніўшы электронную анкету (таксама можна адсканаваць QR-код на плакаце). Калі гэта немагчыма, то ў хуткім часе можна будзе запісацца ў закрыстыі. Можна далучыцца да групы ў Інстаграм.

6. Наш пробашч бр. Ігар будзе адзначаць свае імяніны 5.06, маліцца за яго будзем у наступную нядзелю, 2.06, падчас св. Імшы а 18-00.

7. У наступную нядзелю 2.06 пасля кожнай св. Імшы да нас будуць звяртацца прадстаўнікі рэабілітацыйнага цэнтра для лячэння ад алкагольнай залежнасці ў в. Бярозаўка. Бр. Тадэвуш Кавальскі, які апякуецца рэабілітацыйным цэнтрам, просіць аб фінансавай дапамозе на рамонт будынка школы, аддадзенага цэнтру.

8. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш..

 


 

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

 

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне