XХІII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 10 верасня 2023 г.
XХІII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
10 верасня 2023 г.
1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць, тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і даглядаў тэрыторыю вакол. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
❖ У аўторак 12 верасня - успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.
❖ У сераду 13 верасня - успамін св. Яна Златавуснага, біскупа і доктара Касцёла.
❖ У чацвер 14 верасня - свята Ўзвышэння Святога Крыжа.
❖ У пятніцу 15 верасня - успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай.
❖ У суботу 16 верасня - успамін святых Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
3. Як звычайна ў аўторак вячэрняя св. Імша з набажэнствам да св. а. Піо. Гэтую святую Імшу можна слухаць праз Радыё Марыя.
4. Моцна запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту кожны чацвер ад 16.00 да вячэрняй святой Імшы.
5. Жадаючыя запісаць дзіця на падрыхтоўку да І Святой Камуніі могуць зрабіць гэта ў сакрыстыі. Заняткі для дзяцей пачынаюцца ад 11 верасня. З пытаннямі адносна катэхізацыі дзяцей і дарослых, калі ласка, звяртайцеся да нашых сясцёр.
6. 19 мая 2024 г. ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога ў нашай парафіі запланаваны сакрамэнт Канфірмацыі. У хуткім часе распачнецца падрыхтоўка да сакрамэнтаў споведзі, Эўхарыстыі і Канфірмацыі для дарослых, якія яшчэ ніколі не прымалі гэтых сакрамэнтаў. Зацікаўленых просім запісацца на падрыхтоўку ў сакрыстыі. Заняткі пачнуцца ад кастрычніка.
7. 7 кастрычніка 2023 г. у Магілёве пройдзе VII Ружанцовы кангрэс у 240-ую гадавіну заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі. З нашай парафіі ёсць магчымасць выезду аўтобусам на гэтую падзею. Можна запісацца ў краме да 30 верасня. Кошт паездкі 35 руб.
8. Нагадваем, што падрыхтоўка для бацькоў, якія хочуць ахрысціць сваё дзіця у нашай парафіі складаецца з чатырох катэхез. Перад пачаткам курсу абавязковая размова з пробашчам. Курс будзе паўтарацца кожны месяц. Па спасылцы нашым сайце пададзена інфармацыя адносна крытэрыя выбару хросных бацькоў для дзіцяці: Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Для ахвярадаўцаў
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X
Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне