Skip to main content

V Звычайная нядзеля 4 лютага 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

V Звычайная нядзеля

4 лютага 2024 г.

1.   Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў і дапамог прыбраць святочныя ўпрыгожванні ў пятніцу. За ўсялякае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2.   На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 5 лютага - успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Згодна з традыцыяй, у дзень яе ўспаміну благаслаўляецца “хлеб святой Агаты”.
  • У аўторак 6 лютага - успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў.

3.   Працягваецца пастырскі візіт (каляда) у нашай парафіі. На гэтым тыдні парадак візіту наступны:

  • У панядзелак: Рагазы, Гаравіны;
  • У аўторак: Выверы;
  • У сераду: Мыслевічы, Раеўшчына, Забалоцце, Цюрлі;
  • У чацвер: Хажова, Мянюткі;
  • У пятніцу: Селівонаўка, Вытрапаўшчына і Сасновы Бор.

4.   У наступную нядзелю 11 лютага пасля вячэрняй святой Імшы адбудзецца канцэрт, які для нас падрыхтавалі навучэнцы і выкладчыкі нашага музычнага каледжа ім. М. К. Агінскага. Сардэчна запрашаем!

5.   Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру, часопісы і іншае.

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне