XХVI ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 1 кастрычніка 2023 г.
XХVI ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
1 кастрычніка 2023 г.
1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 2 кастрычніка - успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў.
- У аўторак 3 кастрычніка ўвечары распачынаем святкаванне ўрачыстасці святога Францішка. Пасля св. Імшы а 18.00 запрашаем на набажэнства “Transitus” на ўспамін благаславёнай смерці св. Францішка.
- 4 кастрычніка ў сераду - Урачыстасць св. Францішка Асізскага, дыякана, заснавальніка трох Ордэнаў. Парадак св. Імшы паводле раскладу з будняга дня.
- У суботу 7 кастрычніка - успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.
3. 4-га і 11-га кастрычніка свае імяніны адзначаюць нашыя любыя сёстры: с. Бернадэта і с. Аляксандра адпаведна. Маліцца і дзякаваць за паслугу нашым сёстрам будзем у наступную нядзелю 8 кастрычніка падчас Імшы а 12.00.
4. Распачынаем цудоўны каляровы месяц кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам прысвечаным Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца кастрычніка перад вячэрняй Святой Імшой будзе штодзённа а 17.20 адбывацца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя ў чацвер пачынаецца з 16.00. Ружанец для дзяцей: у кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.
5. Нагадваем пра тое, што ў сакрыстыі яшчэ можна запісацца на падрыхтоўку дарослых да сакрамэнтаў канфірмацыі, споведзі і Эўхарыстыі. Заняткі будуць адбывацца 2-ю і 4-ю нядзелю месяца а 19.15 у катэхетычным класе. Першы занятак – 8 кастрычніка.
6. Валанцёры з нашай парафіі прапануюць праект "Век жыві, век вучыся" - гэта разнастайныя заняткі, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, лекцыі аб здаровым ладзе жыцця, гістарычныя вандроўкі. Запрашаем усіх жадаючых, асабліва людзей сталага веку, каб адпачыць і цікава і пазнавальна правесці вольны час. Адбудзецца сустрэча-знаёмства ў нядзелю 1 кастрычніка, пасля Імшы а 18.00 у капліцы. Сардэчна запрашаем да набыцця новых ведаў і вопыту.
7. Як звычайна, у аўторак вячэрняя св. Імша з набажэнствам да св. а. Піо. Гэту святую Імшу можна слухаць праз Радыё Марыя.
8. Моцна запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту кожны чацвер ад 16.00 да вячэрняй святой Імшы.
9. Нагадваем, што падрыхтоўка для бацькоў, якія хочуць ахрысціць сваё дзіця у нашай парафіі складаецца з чатырох катэхез. Перад пачаткам курсу абавязковая размова з пробашчам. Курс будзе паўтарацца кожны месяц. Па спасылцы нашым сайце пададзена інфармацыя адносна крытэрыя выбару хросных бацькоў для дзіцяці: Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
10. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Для ахвярадаўцаў
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X
Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне