Skip to main content

ІІІ Звычайная нядзеля 21 студзеня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

ІІІ Звычайная нядзеля

21 студзеня 2024 г.

1.   Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў. За ўсялякае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2.   На гэтым тыдні адзначаем:

  • У сераду 24 студзеня – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла.
  • У чацвер 25 студзеня – свята навяртання св. Паўла, апостала.
  • У пятніцу 26 студзеня успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў

3.   Прыгадваем, што да 2 лютага ёсць магчымасць атрымання поўнага адпусту пры звычайных умовах за малітву перад яслямі ў нашым касцёле. Ахвяраваць адпуст можна за сябе альбо за кагосьці з памерлых.

4.   Працягваецца пастырскі візіт (каляда) у нашай парафіі. На гэтым тыдні парадак візіту наступны:

  • У панядзелак: Спаская і Гарадоцкая;
  • У аўторак: Б. Хмяльніцкага;
  • У сераду: Крынічная, Магістральная і Віленская;
  • У чацвер: Будаўнікоў;
  • У пятніцу: Т. Дудко і Касманаўтаў;
  • Сем’і пенсійнага ўзросту будзем старацца пачынаць наведваць з 11.00, аднак толькі пасля папярэдняга тэлефоннага паведамлення. Усіх астатніх - з 17.00 да 21.00 без папярэдняга званка.

5.    У пятніцу 26 студзеня а 19.00 адбудзецца мужчынская сустрэча. Усіх мужчын запрашаем.

6.   Тых з нас, хто жадае сёлета вырушыць пешшу да Маці Божай Будслаўскай і каму ўжо цяпер трэба запланаваць водпуск, інфармуем, што пешая пілігрымка Маладзечна – Будслаў у гэтым годзе плануецца з панядзелка па пятніцу 1-5 ліпеня. Сардэчна запрашаем!

7.   Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, рэлігійную літаратуру, часопісы і іншае.

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне