Нядзеля — свята Святой Сям’і 31 снежня 2023 г.
Нядзеля — свята Святой Сям’і
31 снежня 2023 г.
1. Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Віншуем вас са святамі Божага Нараджэння! Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае Вашую веру, надзею і любоў! Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Выказваем яшчэ раз шчырую падзяку ўсім, хто дапамагаў у арганізацыі Урачыстасці Божага Нараджэння.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- 1 студзеня ў панядзелак – Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Св. Імша а 12.00 і 18.00.
- 2 студзеня ў аўторак – успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага, біскупаў і доктараў Касцёла
- 3 студзеня ў сераду – успамін Найсвяцейшага Імя Езуса.
- 6 студзеня ў суботу – Урачыстасць Аб'яўлення Пана (Эпіфанія). Гэта абавязковая Урачыстасць, таму кожны каталік ў гэты дзень абавязаны ўдзельнічаць у Св. Імшы. Расклад Св. Імшы ў нашым касцёле – 7.15, 15.00 і 18.00. З урачыстасцю Аб’яўлення Пана звязаны звычай асвячэння крэйды, кадзіла і вады. Асвячонай крэйдай на дзвярах пішуць надпіс C+M+B, які выражае благаслаўленне: «Няхай Хрыстос благаслаўляе гэты дом!» («Christus mansionem benedicat!»).
3. Інфармацыя адносна пастырскага візіту ў нашай парафіі. Усіх, хто жадае прыняць нашых братоў з візітам, просім паведаміць у закрыстыі альбо парафіальнай краме, падаючы свае дадзеныя. Вялікая просьба зрабіць гэта да 1 студзеня, каб мы паспелі запланаваць праграму візіту.
4. Сёння а 21:00 выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і перапрашальнае набажэнства на завяршэнне года. За ўдзел у гэтым набажэнстве можна атрымаць поўны адпуст пры звычайных умовах (стан асвячальнай ласкі, малітва ў інтэнцыях Папы Францішка). А 22.00 гадзіне Св. Імша на завяршэнне года.
5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы. Ёсць між іншым календары на 2024 год.
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
Для ахвярадаўцаў
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X
Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне