Першая святая Камунія 23.05.2021
У нядзелю Спаслання Духа Святога, 23.05.2021, на Імшы а 12-00 у нашай парафіі 29 дзетак упершыню прынялі святую Камунію.
Гэтай вялікай падзеі папярэднічалі два гады катэхетычнай падрыхтоўкі, якую праводзіла с. Фаўстына Адамовіч. Дзеці павінны былі наведваць заняткі кожны тыдзень, а кожную нядзелю і ў святочныя дні ўдзельнічаць у святой Імшы. Напярэдадні свята дзеці, іх бацькі і хросныя прыступілі да сакрамэнту споведзі.
Дзеці, апранутыя ў белае адзенне, сімвал чысціні і святасці, атрымаўшы благаслаўленне бацькоў, белым ручайком у працэсіі ўвайшлі ў касцёл - і Імша распачалася. Словы а. Ігара, цудоўная песня "Аллелюя", працэсія з дарамі, грукат дажджу па даху, напэўна, кожны ўдзельнік назаўсёды захавае ў памяці. Але найбольш хвалюючы момант Імшы - гэта доўгачаканая сустрэча з Езусам Хрыстом, святая Камунія. І няхай гэта сустрэча не будзе апошняй.
Больш фота: