13 мая 2018 Першая Святая Камунія – найважнейшы Хрыстос
| Падзеі »
“Урачысты дзень завітаў, дзень так даўно чаканы…”
Сёння ў нядзелю 13 мая а г. 10.00 у нашым парафіяльным касцёле св.а.Піо адбылася ўрачыстасць І Святой Камуніі. Дзеці першы раз цалкам удзельнічалі ў сакрамэнце Эўхарыстыі.
Разам з дзецьмі ў гэты дзень дарослыя: бацькі і хросныя, родныя, бабулі і дзядулі таксама прынялі святую Камунію і ўласным прыкладам сведчылі пра тое, што для іх з’яўляецца важным у гэты дзень.
Пасля прыняцця Першай Камуніі ў дзяцей пачынаецца белы тыдзень, на працягу якога яны ў першакамунійных строях дзеля ўзрастання ў веры штодзённа ўдзельнічаюць ў маёвых набажэнствах.
Play Slideshow Pause Slideshow