Skip to main content

ІХ Звычайная Нядзеля 2 чэрвеня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »


 

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго, а таксама тым, хто рыхтаваў алтары для Эўхарыстычнай працэсіі ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Няхай за малітву і кожнае ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 3 чэрвеня – успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.
  • У сераду 5 чэрвеня - успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка. У гэты дзень свае імяніны будзе адзначаць бр. Ігар Колзун, маліцца за яго будзем сёння падчас Святой Імшы а 18.00 гадзіне.
  • У пятніцу 7 чэрвеня – Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Парадак Святой Імшы у гэты дзень: 7.15 раніцай і 18.00. Гэтая ўрачыстасць не з’яўляецца “абавязковай” – вернікі не маюць абавязку ўдзелу ў святой Імшы, а таксама абавязку ўстрымання ад выкання неабавязковай працы. І таксама не маюць абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страў.
  • У суботу 8 чэрвеня – успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі. Таксама ў гэты дзень кс. Уладзімір Русак запрашае на фэст каля крыніцы ў Лешне а 12.00

3. Запрашаем кожны дзень а 17.30 на чэрвеньскія набажэнствы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Няхай супольны спеў літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса будзе малітвай падзякі і адкуплення за нашыя грахі і грахі ўсяго свету.

4. З 21 па 29 ліпеня запрашаем моладзь на  рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу сямі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Удзельнікам рэкалекцый спадарожнічаюць браты капуцыны а таксама маладыя людзі, якія ўжо жывуць Евангельскімі каштоўнасцямі ў духу св. Францішка. Узрост удзельнікаў — ад 16-і гадоў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у братоў капуцынаў.

5. Распачалася ўжо рэгістрацыя ўдзельнікаў пешай пілігрымкі “Маладзечна – Будслаў 2024”. Просім для зарэгістрацыі запоўніць электронную анкету (таксама можна адсканаваць QR-код на плакаце). Калі гэта немагчыма, то можна запісацца ў закрыстыі. За навінамі пілігрымкі можна сачыць на старонцы ў Інстаграм.

6. Паколькі да нашай пілігрымкі жадаюць далучыцца паломнікі з іншых мясцовасцяў, звяртаемся, як звычайна, з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня. Ахвотныя могуць запісацца ў закрыстыі, альбо скантактавацца з бр. Уладзіславам.

7. Сёння пасля кожнай св. Імшы да нас будуць звяртацца прадстаўнікі рэабілітацыйнага цэнтра для лячэння ад алкагольнай залежнасці ў в. Бярозаўка. Бр. Тадэвуш Кавальскі, які апякуецца рэабілітацыйным цэнтрам, просіць аб фінансавай дапамозе на рамонт будынка школы, аддадзенага цэнтру.

8. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш..

 

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

 

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне