17 ліпеня Дзень заснавання парафіяльнай суполкі Карытас
17 ліпеня ў парафіі св. Казіміра валанцёры адзначылі Дзень заснавання новай парафіяльнай суполкі Карытас.
А пачалося ўсё 15 мая з прэзентацыі дзейнасці Карытас Мінска-магілёўскай архідыяцэзіі ў парафіі св. Казіміра. Мэтай прэзентацыі было паказаць асноўныя напрамкі дзейнасці, каб кожны ведаў, па якую дапамогу можна звярнуцца ў Карытас і каб заахвоціць парафіян утварыць свой парафіяльны Карытас, каб служыць бліжнім і тым, хто мае патрэбу.
Пасля прэзентацыі для жадаючых стаць валанцёрам парафіяльнага Карытас былі прапанаваны анкеты.
На цяперашні момант ёсць анкеты ад 29 чалавек. У Viber створана суполка "Сaritas - Маладзечна" ў якой налічваецца больш за 60 чалавек.
29 мая адбылася першая сустрэча валанцёраў, на якой вызначылі напрамкі дзейнасці, вызначылі адказных і саставілі план працы на лета.
І хоць лета яшчэ у самым разгары, але валанцёры шмат чаго зрабілі за гэты кароткі час.
На сённяшні дзень дзейнічае сацыяльная дапамога. Валанцёры дапамагаюць у даглядзе за балуляй, якой 92 гады.
Актыўна працуе гуманітарная дапамога. Валанцёры збіраюць адзенне, і ўжо дапамогу атрымалі некалькі асабоў.
Валанцёры парафіяльнака Карытас разам з дзіцячым хорам "Зярняткі" наведалі дом-інтэрнат. Яны падрыхтавалі творчыя падарункі, арганізавалі інтэрактыўную зону з песнямі і танцамі, прывезлі смачныя пачастункі і кветкі для пастаяльцаў.
Пра гэта есць артыкул у Маладзечанскай газеце і на нашай старонцы.
Прайшла акцыя ў Будславе па збору сродкаў на патрэбы парафіяльнага Карытас. Валанцёры зрабілі вырабы сваімі рукамі: паштоўкі, сурвэткі, лялькі, гліняныя фігуркі Езуса, пляцёныя вырабы, і таксама было шмат печыва. А Віка Гулецкая дзялілася салодкай ватай з дзецьмі.
Яшчэ мы працавалі на дзіцячай пляцоўцы Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Валанцёр Уладімір Глушакоў правёў у парафіі трэніг “Вера+Розум=Гармонія”, на якім прысутнічала больш за 40 чалавек.
Гледзячы на такую актыўнасць суполкі, можна адназначна сказаць, што ў нашай парафіі, з Божай дапамогай, суполка парафіяльнага Карытас утварылася. І 17 ліпеня валанцёры адзначылі яе Дзень заснавання.
Святкаванне пачалося разам з братамі капуцынамі. На пачатку, прамовіў брат Андрэй Жылевіч, пад кіраўніцтвам якога гэта суполка дзейнічае. Ён падзякаваў усім прысутным валанцёрам парафіяльнага Карытас за тое, што яны жадаюць здзяйсняць добрыя ўчынкі разам, несці Божую міласэрнасць бліжнім і патрабуючым, ахвяраваць свой час і нават сродкі, рабіць дабро дабравольна і безкарысна на хвалу Пана.
Ірына Крук падарыла брату Андрэю сувенір з лагатыпам caritas, зроблены сваімі рукамі.
Затым Ірына Фаміна, якая з’яўляецца каардынатарам Катытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прадставіла напрамкі дзейнасці суполкі і іх адказных.
І пасля пачалося радаснае святкаванне. Валанцёры прынеслі шмат прысмакаў і добры настрой.
На свята завітала францішканская модазь Тау, якая будзе супрацоўнічаць разам з парафіяльным Карытас.
Так, па сямейнаму, адзначылі Дзень заснавання Карытас у нашай парафіі.
Святкаванне завяршылася смачным тортам з лагатыпам Caritas – міласэрная любоў.
Больш фота на старонцы https://www.facebook.com