Skip to main content

ІІI Звычайная Нядзеля, Год А 25 студзеня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
kapernaum 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто ў панядзелак знайшоў час і сілы, каб дапамагчы прыбраць калядныя ўпрыгожванні у касцёле. Дзякуем ўсім, хто сэрдэчна прымае братоў з пастырскім візітам. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 26 студзеня – успамін святых Цімафея і Ціта, біскупаў.
  • У сераду 28 студзеня – успамін св. Тамаша Аквінскага, прэзбітэра і доктара Касцёла
  • У чацвер 29 студзеня – успамін бл. Баляславы Марыі Лямэнт, панны, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і. Гэта важнае свята для нашых сясцёр. Запрашаем на супольную Святую Імшу вечарам. З мінулага аўторка трывае навэнна да бл. Баляславы: заахвочваем пакідаць ў скрыначку каля яе абраза свае малітоўныя інтэнцыі, у якіх молімся перад кожнай вячэрняй святой Імшой.
  •  У пятніцу 30 студзеня – успамін св. Гіяцынты Марыскоці, панны.
  • У суботу 31 студзеня – успамін св. Яна Боска, прэзбітэра.

3. Трывае пастырскі візіт (каляда) у нашай парафіі. Парадак візіту на гэтым тыдні наступны:

  • У панядзелак – вуліцы: Магістральная, Віленская, Валынца, Снежная.
  • У аўторак – вуліцы: Гарадоцкая.
  • У сераду – вуліцы: Касманаўтаў і Спаская.
  • У чацвер – вуліцы: Ясінскага, Маўчанскага, Таміліна, Беразінская, Чайкоўскага, Машэрава, Вольная, Галіцкага, Абводная, Талстога, Маркава, Грамадоўская, Лібава-Роменская, Драздовіча, Германа, Прытыцкага і зав. Энгельса.
  • У пятніцу – вуліцы: Я. Купалы, Калядная, Кальцавая, А. Пашкевіч, Рачная, Астрожскага, Грыцаўца, Афіцэрская, Беларуская, Вілейская, Чарняхоўскага, Замкавая; праезды: Піянерскі, Пушкіна, Рачны, 1-ы і 4-ы праезд Горкага; плошча Старое Месца

Сем’і пенсійнага ўзросту будзем старацца наведваць удзень, пачынаючы з 10.00, усіх астатніх, з 17.00 да 21.00. Усе візіты будуць адбывацца пасля папярэдняга тэлефоннага паведамлення.

4. Ахвяраванні сабраныя падчас пастырскага візіту будуць прызначаныя на выкананне і ўсталяванне знешніх і ўнутраных дзвярэй у наш касцёл. Каля ўваходу ў нашу краму можна пабачыць адпаведныя эскізныя макеты. Таксама іх можна паглядзець на гэтай старонцы, ніжэй.

5. Важная аб’ява: у 2026 годзе ва ўсім Каталіцкім Касцёле адзначаем юбілей 800-годдзя з дня смерці св. Францішка Асізскага. З гэтай нагоды Апостальская Сталіца аб’яўляе поўны адпуст пры звычайных умовах за пабожнае наведванне і малітву ў кожным францішканскім касцёле. Заахвочваем як мага больш карыстацца з гэтай скарбніцы ласкі, дапамагаючы сабе і душам церпячым у чыстцы.

6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць Біблію, календары на 2026 год, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

 

Эскізы дзвярэй:

 Dvery2
dvery1
caritas studen

Карысныя спасылкі: