Skip to main content

Навэнна і малітвы да благаслаўлёнай Баляславы Лямэнт

Нарадзілася 3 ліпеня 1862 года ў горадзе Ловіч, Польшча.  Ва ўзросце 22 гадоў уступіла ў ордэн Сясцёр Сям’і Марыі. У 1905 г., несучы служэнне ў Магілёве, заснавала Кангрэгацыю "Сёстры місіянеркі Святой Сям'і». Памерла 29 студзеня 1946 года ў Беластоку, Польшча. Успамін 29 студзеня.

Прачытаць больш падрабязна можна на сайце Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям'і.


Навэнна перад святам благаслаўлёнай Баляславы

Распачынаецца 20.01

(кожны чарговы дзень распачынаем спевам)

1 дзень: Цалкам адданая Богу

"Перад святам Пасхі Езус, ведаючы, што прыйшла Ягоная гадзіна перайсці з гэтага свету да Айца, палюбіўшы сваіх у свеце, дарэшты палюбіў іх" (пар. Ян 13,1).

"Ёсць шмат рэчаў, якія зрабіць немагчыма, аднак любіць можна заўсёды, і ў гэтым увесь сэнс! Трэба сцерагчыся частковай любові, якая дае Езусу толькі частку сэрца. Даваць сябе - гэта значыць аддацца безумоўна і непадзельна, аддаць сваю любоў, аддаць яе цалкам <...>. Неабходна, каб Ён быў Панам <...>. Неабходна быць паслядоўным <...>. Калі б Ён абмежаваў Сваю любоў, ці падумаў бы Ён аб Крыжы і Эўхарыстыі? Бог, скрыты ў Гостыі - гэта вяршыня Божага шаленства. Бог становіцца усім для ўсіх. Ён дае Сябе цалкам, безумоўна, назаўсёды".
Дырэкторый І, с. 311-312.

(Далейшы працяг кожнага дня навэнны)
Молімся. Божа, Спрадвечная Тройца, праслаўляем Цябе за святое жыццё благаслаўлёнай Баляславы і праз яе заступніцтва даручаем Табе нас саміх і нашыя інтэнцыі... Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Благаслаўлёная Баляслава, маліся за нас.

2 дзень: Якая прагне адзінства

"Езус узняў вочы свае да неба і сказаў: "Ойча <...>, не толькі за іх прашу, але і за тых, хто павераць у Мяне паводле слова іхняга, каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне"" (пар. Ян 17, 1.20-21).

"Адзінства - гэта справа, хутчэй, нябесная, чым зямная; гэта, хутчэй, плод цноты, чым сама цнота; хутчэй, суцяшэнне, чым абавязак; хутчэй, Боская ўзнагарода, чым вынік людскога намагання. Адзінства - гэта выражэнне шчасця. Любоў - гэта спаўненне закону. Адзінства - гэта спаўненне любві." Дырэкторый ІІ, с. 122
"Адной з найважнейшых умоваў манаскага жыцця з'яўляецца мір - мір с Богам, мір з людзьмі. Сэрцы, злучаныя любоўю, - нібы выбраныя начынні, гатовыя прыняць нябесныя ласкі".  Дырэкторый ІІ, с. 123.

Молімся. Божа, Спрадвечная Тройца, праслаўляем Цябе за святое жыццё благаслаўлёнай Баляславы і праз яе заступніцтва даручаем Табе нас саміх і нашыя інтэнцыі... Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Благаслаўлёная Баляслава, маліся за нас.

3 дзень: Занятая справамі Божага Валадарства

"Калі Ён маліўся ў пэўным месцы і калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: "Пане, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў". Ён сказаў ім: "Калі моліцеся, кажыце: "Ойча, няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Валадарства Тваё"" (пар. Лк 11, 1-2).

"Хрыстус жыве толькі там, дзе валадарыць; Ён Валадар па сваёй сутнасці; Ён жыве ў нас настолькі, наколькі пануе над усім у нас, наколькі валодае нашым розумам і пачуццямі, наколькі кіруе нашымі ўчынкамі. Калі ўсё ў нас паходзіць ад Яго, а менавіта, калі мы думаем так, як Ён, дзейнічаем згодна з Ягонымі намерамі, калі цалкам аддаем сябе Ягонаму панаванню, тады Хрыстус валадарыць у нас. Тады ўсё асабістае і ўласнае ў нас знікае, каб саступіць месца думкам і прагненням Божага Слова. Гэтае панаванне Хрыста ў нас павінна быць поўным. Сто разоў на дзень мы просім Яго: "Прыйдзі Валадарства Тваё! Цалкам авалодай маімі думкамі, пачуццямі, словамі і ўчынкамі, каб я была адданая Табе так, як Ты сам адданы свайму Айцу"". Дырэкторый І, с. 147.

Молімся. Божа, Спрадвечная Тройца, праслаўляем Цябе за святое жыццё благаслаўлёнай Баляславы і праз яе заступніцтва даручаем Табе нас саміх і нашыя інтэнцыі... Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Благаслаўлёная Баляслава, маліся за нас.

4 дзень: Гатовая перапрашаць за грахі

"У садзе Аліўным Езус сказаў вучням: "Засмучана душа Мая аж да смерці; застаньцеся тут і чувайце разам са Мною". І, адышоўшы крыху ўперад, упаў на твар, маліўся і казаў: "Ойча Мой, калі гэта магчыма, няхай абміне гэты келіх Мяне. Аднак, не як Я хачу, але як Ты"." (Пар. Мц 26, 38-39).

"Перапрашэнне за грахі (satisfactio) - гэта істотная рыса багаслоўскага вучэння аб Божым Сэрцы. З моманту, калі грэх вывеў з раўнавагі нашыя адносіны да Бога, дзейснае перапрашэнне становіцца неад'емнай рысай дасканалай любові. Мы не можам любіць Бога, не перапрашаючы Яго за знявагу, учыненую грахом; не суцяшаючы Ягонае Сэрца, засмучанае аж да смерці. Па сутнасці, дзейснае перапрашэнне - гэта любоў спачування і кампенсацыі (satisfactio)". Дырэкторый І, с. 293.

Молімся. Божа, Спрадвечная Тройца, праслаўляем Цябе за святое жыццё благаслаўлёнай Баляславы і праз яе заступніцтва даручаем Табе нас саміх і нашыя інтэнцыі... Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Благаслаўлёная Баляслава, маліся за нас.

5 дзень: Руплівая ў апостальстве

"У апошні, вялікі, дзень свята Езус стаў і, заклікаючы, сказаў: "Калі хто прагне, няхай прыйдзе да Мяне і п'е. Хто верыць у Мяне, у таго, як сказана ў Пісанні, з улоння пацякуць рэкі вады жывой". Гэта сказаў Ён пра Духа, якога меліся прыняць тыя, хто паверыў у Яго". (пар. Ян 7, 37-39а).

"Апостальства - гэта напаўненне душаў бліжніх тым мноствам ласкаў, якія мы самі чэрпаем з крыніцы вады жывой <...>. Спачатку глядзець, сузіраць; потым гаварыць аб тым, што бачылі самі, на што глядзелі доўгі час <...>. Толькі душа, якая вядзе глыбокае Божае жыццё, можа падзяліцца гэтым жыццём з іншымі. Найпрыгажэйшыя словы, сказаныя ці напісаныя, найлепшыя красамоўныя звароты нічога не будуць вартыя, калі Дух Святы не ўдыхне ў нас сілы пераканання, захаплення і перамянення сэрца, гэта значыць сілы, якая нясе не толькі праўду, але і ласку для прыняцця гэтай праўды. Для таго, каб твая глыбокая ўпэўненасць у праўдзе магла пераканаць іншых, яна павінна грунтавацца на глыбокім унутраным жыцці". Дырэкторый ІІІ, с. 197.

Молімся. Божа, Спрадвечная Тройца, праслаўляем Цябе за святое жыццё благаслаўлёнай Баляславы і праз яе заступніцтва даручаем Табе нас саміх і нашыя інтэнцыі... Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Благаслаўлёная Баляслава, маліся за нас.

6 дзень: Гатовая давяраць падчас выпрабаванняў

"Падчас Апошняй Вячэры  Езус сказаў вучням: "Як Мяне палюбіў Айцец, так і Я палюбіў вас. Заставайцеся ў Маёй любові. Калі будзеце захоўваць Мае запаведзі, застанецеся ў любові Маёй, як і Я захаваў запаведзі Айца Майго і застаюся ў Ягонай любові"" (пар. Ян 15, 9-10).

"Хто верыць у Ягоную любоў, той заўсёды перамагае. Апостал, таксама, як цнота, не ведае сапраўдных паражэнняў і расчараванняў. Зразумела, ён сустракаецца з цяжкасцямі, прыніжэннем, крытыкай - са знешнімі паразамі і няўдачамі, аднак сапраўдных паражэнняў не ведае ніколі. Збаўца прадбачыў усе цяжкасці, аднак, нягледзячы на гэта, станоўча сказаў: "Я буду валадарыць!" Таму будзем моцна верыць.Нашыя працы прынясуць тысячакротны плён, калі мы цалкам будзем верыць Езусу. Цяжкасці стануць дапаможнымі сродкамі, а супярэчнасці - абаронным шчытом". Дырэкторый ІІІ, с. 146-147.

Молімся. Божа, Спрадвечная Тройца, праслаўляем Цябе за святое жыццё благаслаўлёнай Баляславы і праз яе заступніцтва даручаем Табе нас саміх і нашыя інтэнцыі... Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Благаслаўлёная Баляслава, маліся за нас.

7 дзень: Душою адданая Божаму Сэрцу

"Езус сказаў Сваім вучням: "Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка не можа прынесці плоду сама з сябе, калі не застанецца на вінаграднай лазе, так і вы, калі не будзеце ўва Мне. Я - вінаградная лаза, а вы - галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць"" (пар. Ян 15, 4-5).

"Мы павінны ззяць апосталькаю любоўю. Для таго, каб нашыя малітвы былі прыемныя і годныя Божага Сэрца, а таксама прынеслі карысць душам бліжніх, яны павінны паходзіць ад душы, якая жыве ўнутраным жыццём". Дырэкторый І, с. 278.
"Так, як урадлівасць расліны залежыць ад сокаў, якія выходзяць з урадлівай і вільготнай глебы, таксама апостальскія душы павінны глыбока ўкараніцца ў Сэрцы Езуса і з Яго чэрпаць Кроў і сокі праз унутранае сяброўства з Каралём. Толькі так яны заквітнеюць і прынясуць плён вечнага жыцця". Дырэкторый І, с. 284.

Молімся. Божа, Спрадвечная Тройца, праслаўляем Цябе за святое жыццё благаслаўлёнай Баляславы і праз яе заступніцтва даручаем Табе нас саміх і нашыя інтэнцыі... Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Благаслаўлёная Баляслава, маліся за нас.

8 дзень: Поўная дабрыні і міласэрнасці

"У той час <...> Езус сказаў: "Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для сваіх душаў. Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі"" (пар. Мц 11, 25.29-30).

"Дадзім душам акрыяць даверам, самі ж будзем апосталамі, поўнымі цярплівасці, лагоднасці і міласэрнасці. Будзем добрымі, вельмі добрымі да ўсіх без выключэння. Няхай нашыя дабрыня і любоў паспрыяюць таму, каб усе любілі Езуса. Няхай усе бачаць у нас сапраўдны водбліск свайго Збаўцы. Вялікія рэчы чыніць Збаўца з дапамогаю пакорных душаў, калі яны цалкам адданыя Яму, а асабліва калі яны здольныя забыцца пра сябе, што немагчыма, пакуль сваё сэрца яны не злучаць з Сэрцам Езуса. Таму будзем палаючай паходняй, якая згарае дзеля таго, каб распальваць навокал агонь Божай любові". Дырэкторый ІІІ, с. 151-152.

Молімся. Божа, Спрадвечная Тройца, праслаўляем Цябе за святое жыццё благаслаўлёнай Баляславы і праз яе заступніцтва даручаем Табе нас саміх і нашыя інтэнцыі... Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Благаслаўлёная Баляслава, маліся за нас.

9 дзень: Ахопленая клопатам пра сем'і

"Вы ж не дазваляйце называць сябе раббі, бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы - браты. І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. Не дазваляйце таксама называць сябе правадырамі, бо адзін у вас Правадыр — Хрыстус. Большы з вас няхай будзе для вас слугою" (пар. Мц 23, 8-11).

"Уцелаўлёнае Слова распачало адкупленне свету ў Назарэце, ва ўлонні Святой Сям'і. З гэтага вынікае, што для таго, каб грамадства атрымала плён адкуплення, яно павінна вярнуцца ў Назарэт. Сям'я - гэта святыня святыняў. Калі атручана крыніца жыцця народа, народ гіне. Таму мы прагнем прышчапіць у семъях веру і любоў да Божага Сэрца. Падчас інтранізацыі Збаўца прыходзіць, каб нагадаць пра сваё месца ў сям'і <...> Прыходзіць і нагадвае пра ганаровае месца, бо Ён - Кароль, і Яму належыць валадарыць у кожнай сям'і, каб такім чынам усталяваць сваё Валадарства ва ўсім грамадстве. Езус нагадвае пра сваё таямнічае, блізкае месца, бо Ён - Сябар, які прагне валадарыць Сэрцам і любоўю". Дырэкторый ІІІ, с. 165.

Молімся. Божа, Спрадвечная Тройца, праслаўляем Цябе за святое жыццё благаслаўлёнай Баляславы і праз яе заступніцтва даручаем Табе нас саміх і нашыя інтэнцыі... Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Благаслаўлёная Баляслава, маліся за нас.

Літанія да благаслаўлёнай Баляславы

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба.ю Божа, - змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, - змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, - змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа, - змілуйся над намі.
Святая Марыя, - маліся за нас.
Святы Юзэфе, - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, якая расла ў промнях веры бацькоўскага дому, - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, якая ва ўсім шукала волі Божай, - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, паслухмяная натхненням Духа Святога, - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, якая перад вачыма мела ідэал Святой Сям'і, - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, якая асвячала шэрыя будні намерам "дзеля большай хвалы Божай", - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, якая з Эўхарыстыі чэрпала моц духа і мужнасць, - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, якая гарманічна яднала сузіранне з апостальскай дзейнасцю, - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, якая з апостальскім запалам распаўсюджвала ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса, - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, якая нястомна здабывала душы для Божага Валадарства, - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, якая клапацілася аб адзінстве ўсіх хрысціянаў, - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, клапатлівая апякунка сіротаў і пакінутых, - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, якая зведала цяжкія наступствы беднасці і нястачы з найбяднейшымі, - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, вопытная настаўніца духоўнага жыцця, - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, прыклад даверу да Бога сярод шматлікіх выпрабаванняў, - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, верная дачка Касцёла ў цяжкія часы, - маліся за нас.
Благаслаўлёная Баляслава, заснавальніца Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям'і, - маліся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
- даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
- выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
- змілуйся над намі.

Маліся за нас, благаслаўлёная Баляслава,
- Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся. Божа, Ты паклікаў благаслаўлёную Баляславу шукаць на гэтым свеце Тваё Валадарства ў імкненні да дасканалай любові, учыні, каб мы, падтрыманыя яе заступніцкай малітвай, у радасці духа ўсё больш Цябе любілі. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

Малітва праз заступніцтва благаслаўлёнай Баляславы Лямэнт

Божа, ты для большай хвалы Твайго Імя ўчыніў, што благаслаўлёная Баляслава прысвяціла сябе справе адзінства хрысціянаў, праз яе заступніцтва ўчыні, каб тыя, каго асвяціў адзін хрост, з'ядналіся ў сапраўднай веры і братняй любові пад кіраўніцтвам аднаго Пастыра, а таксама мне ўдзялі ласку [...], аб якой з даверам прашу. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Благаслаўлёная Баляслава, маліся за нас.

Малітва аб кананізацыі благаслаўлёнай Баляславы Лямэнт

Усемагутны вечны Божа, будзь праслаўлены праз жыццё і святасць благаслаўлёнай Баляславы Лямэнт. Ты адарыў яе ў зямным жыцці духам апостальскага клопату аб адзінстве хрысціянаў і зрабіў Маці новай манаскай супольнасці Місіянерак Святой Сям'і. Учыні, каб мы, умацаваныя яе заступніцтвам, пашыралі братэрства любові з усімі людзьмі. Адары ласкаю кананізацыі Тваю слугу благаслаўлёную Баляславу, каб яна была ўшанавана ва ўсім Касцёле. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Вяночак адзінства праз заступніцтва благаслаўлёнай Баляславы

Ойча наш... Вітай, Марыя... Веру ў Бога...
на вялікіх пацерках:
Благаслаўлёная Баляслава, чуйная да біцця Езусавага Сэрца, якое прагне адзінства сваіх вучняў,
- будзь заступніцай усяго свету.
на малых пацерках:
Выпрасі нам ласку адзінства,
- якога прагне Божае Сэрца.
на заканчэнне:
"Ойча, учыні, каб яны былі адно, як і Мы адно" (пар. Ян 17, 21).
Валадар нам, Хрыстэ,
- заўсёды і ўсюды.

  • Праглядаў: 425