Skip to main content

ІІ Звычайная Нядзеля, Год А 18 студзеня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
 Jancrest

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і дапамагаў расчышчаць нашу тэрыторыю ад снегу. Дзякуем ўсім, хто сэрдэчна прымае братоў з пастырскім візітам. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. У панядзелак 19 студзеня пасля вячэрняй святой Імшы будзем прыбіраць калядныя ўпрыгожванні ў касцёле. Сардэчна просім аб дапамозе і запрашаем усіх, каб разам гэта спраўна і прыгожа ўчыніць.

3. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У сераду 21 студзеня – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
  • У суботу 24 студзеня – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла

4. 20 студзеня пачнецца навэнна да благаславёнай Баляславы Лямэнт, якая з'яўляецца заснавальніцай Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям'і, якія працуюць у нашай парафіі. Сёстры прапануюць напісаць просьбы і інтэнцыі, каб падчас навэнны разам памаліцца праз яе заступніцтва аб патрэбных ласках.

4. Трывае пастырскі візіт (каляда) у нашай парафіі. Парадак візіту на гэтым тыдні наступны:

  •  У аўторак – вул. Ф. Скарыны, няцотныя дамы.
  •  У сераду – вул. Ф. Скарыны, цотныя дамы (з 2-га па 38-ы).
  •  У чацвер – вул. Ф. Скарыны, цотныя дамы (з 40-га ўзвыш).
  •  У пятніцу – вул. Будаўнікоў.
  •  Сем’і пенсійнага ўзросту будзем старацца наведваць удзень, пачынаючы з 10.00, усіх астатніх, з 17.00 да 21.00. Усе візіты будуць адбывацца пасля папярэдняга тэлефоннага паведамлення.

5. Ахвяраванні сабраныя падчас пастырскага візіту будуць прызначаныя на выкананне і ўсталяванне знешніх і ўнутраных дзвярэй у наш касцёл. Каля ўваходу ў нашу краму можна пабачыць адпаведныя эскізныя макеты. Таксама іх можна паглядзець на гэтай старонцы, ніжэй.

6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць Біблію, календары на 2026 год, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

 

Эскізы дзвярэй:

 Dvery2
dvery1
caritas studen

Карысныя спасылкі: