1 ліпеня нашы пілігрымы прыйшлі да Маці Божай Будслаўскай
Пяць дзён таму пілігрымка з Маладзечна вырушыла ў традыцыйны - ужо дваццаць восьмы - шлях да Маці Божай у Будславе.
З Маладзечна выйшла 180, а ў Будслаў разам з братамі капуцынамі на чале з айцом Віталём Бандаронкам прыйшоў 251 чалавек.
Сярод пілігрымаў былі таксама жыхары Докшыцаў, Слоніма, Мінска, Гродна, Віцебска, Смалявічаў і нават з Вільні і Парыжу (не беларускага)! Самы сталы пілігрым адзначае сёлета 67-мы дзень нараджэння, а самаму малому не споўнілася яшчэ і года!
З кожным днём на дварэ станавілася ўсё халадней, а ў сэрцах пілігрымаў усё цяплей. У дзень фэсту ў Будславе і ваколіцах была залева, пілігрымка прамокла да ніткі. Але нягледзячы на ўсе цяжкасці і перашкоды, учора пілігрымы паспяхова дасягнулі мэты - прынеслі свае інтэнцыі да будслаўскага алтара і з'ядналіся ў малітве з пілігрымамі з іншых мясцін Беларусі.
Больш фотаздымкаў з пілігрымкі можна знайсці на старонцы "ВКонтакте" фотаальбом пілігрымкі https://vk.com/album-2774727_254167368
{joomplucat:88 limit=64|columns=3}
- Праглядаў: 2267