Skip to main content

Пілігрымка "Маладзечна-Будслаў - 2018"

 

 

 

 

Пілігрымка Маладзечна-Будслаў 2018 

 

 

Пяць дзён таму пілігрымка з Маладзечна вырушыла ў традыцыйны - ужо дваццаць восьмы - шлях да Маці Божай у Будславе.
З Маладзечна выйшла 180, а ў Будслаў разам з братамі капуцынамі на чале з айцом Віталём Бандаронкам прыйшоў 251 чалавек.

Сярод пілігрымаў былі таксама жыхары Докшыцаў, Слоніма, Мінска, Гродна, Віцебска, Смалявічаў і нават з Вільні і Парыжу (не беларускага)! Самы сталы пілігрым адзначае сёлета 67-мы дзень нараджэння, а самаму малому не споўнілася яшчэ і года!

З кожным днём на дварэ станавілася ўсё халадней, а ў сэрцах пілігрымаў усё цяплей. У дзень фэсту ў Будславе і ваколіцах была залева, пілігрымка прамокла да ніткі. Але нягледзячы на ўсе цяжкасці і перашкоды, учора пілігрымы паспяхова дасягнулі мэты - прынеслі свае інтэнцыі да будслаўскага алтара і з'ядналіся ў малітве з пілігрымамі з іншых мясцін Беларусі


 

Маладзечна-Будслаў у тварах

Сёлетнія героі - Валянціна Гулевіч і Павел Малашка, а таксама сем'і Карпцоў і Вяжэвічаў, якія раскажуць вам, як гэта - працаваць на кухні і ў службе парадку і ці ажыццяўляюцца інтэнцыі, якія прыносяць пілігрымы ў Будслаў.  

 

Пачынайце рыхтаваць свае сэрцы да сустрэчы з Маці Божай! 

Пілігрымка - час, каб выйсці з руціны, каб спыніцца, паразважаць над сваёй штодзённасцю і задаць сабе пытанне: навошта я жыву?

Аўтары роліку: брат Віталь Бандаронак OFMCap і Марыя Шульгат.

   

Маладзечна-Будслаў у тварах

 Сем'і Невяровічаў і Ляпеевых

 Маладзечна-Будслаў у тварах. Аляксандр Гулевіч

 Маладзечна-Будслаў у тварах. Марыйка Лубнеўская

 Маладзечна-Будслаў у тварах. Віталій Туровіч

Маладзечна-Будслаў у тварах. Бр. Віталь Бандаронак

Маладзечна-Будслаў у тварах. Вікенцій Уладзіміравіч Сірота, чалавек, у якога за плячыма больш за 70 год і 11 пілігрымак.



Звычайна Маладзечна-Будслаў у разуменні многіх людзей - гэта чатыры сотні карычневых чалавечкаў. А хто яны такія? Што, ідучы, адчуваюць звёны адной з найвялікшых пілігрымак Беларусі? Вы даведаецеся з відэапраекта.

  

 

А ТЫ ІДЗЕШ У ПІЛІГРЫМКУ?

 

 

  

Пілігрымка

  • Праглядаў: 7599