Skip to main content

Адпустовая святая Імша ў Гарадку

| Падзеі »
 22 06 2025 Garadok t

У нядзелю 22 чэрвеня ў капліцы агр. Гарадок адбылося ўрачыстае святкаванне Нараджэння святога Яна Хрысціцеля.

 22 06 2025 Garadok 02

Мясцовыя вернікі маліліся разам са святарамі капуцынамі бр. Уладзіславам Мінько і бр. Андрэем Зуем, хорам парафіі святога Казіміра Маладзечна і гасцямі, якія спецыяльна прыехалі паўдзельнічаць у адпустовай святой Імшы.

 22 06 2025 Garadok 03

Большасць мясцовых парафіянаў, якія ўжо дасягнулі сталага ўзросту, добра знаёмыя паміж сабой. Яны падаюць натхняльны прыклад вернасці і шчырасці ў веры. Супольная малітва аб’яднала ўсіх прысутных, стварыўшы асаблівую атмасферу духоўнага адзінства і сапраўднага хрысціянскага братэрства.

 22 06 2025 Garadok 06

Падчас пропаведзі бр.Уладзіслаў заклікаў вернікаў запытаць у глыбіні свайго сэрца: «Кім сапраўды з’яўляецца для нас Ісус Хрыстос?» – каб кожны мог пераасэнсаваць асабістыя адносіны з Богам і яшчэ мацней адчуць Ягоную любоў і блізкасць.
Гэтае свята стала яшчэ адной нагодай умацаваць веру, падзяліцца радасцю і адчуць сапраўдную супольнасць у Хрысце.

 22 06 2025 Garadok 09

Тэкст: Марына Роўда

Фота: Крысціна Арлёнак