Skip to main content

Валанцёры парафіяльнага Карытас перадалі віншаванні і падарункі ад нашых парафіянаў

| Падзеі »
21.04.2025 Karitas11

У актаве Пасхі валанцёры разам з братам Сяргеем Гусарам OFM Cap наведалі сваіх сяброў з дзённага аддзялення РТЦСАН. Гэтая сустрэча была напоўнена радасцю і святлом, бо брат Сяргей распавёў пра традыцыі святкавання Пасхі і цікавы гістарычны факт — узнікненне кавы капучына.

21.04.2025 Karitas01
 21.04.2025 Karitas05

Валанцёры падрыхтавалі святочны стол, на якім былі фарбаваныя яйкі, кулічы і іншыя ласункі. Разам з сябрамі яны спявалі святочныя песні і чыталі вершы, славячы ўваскрослага Хрыста. У праграме таксама былі конкурсы і гульні, якія дапамаглі ўсім лепш пазнаць адзін аднаго і адчуць сябе адной вялікай сям'ёй.

21.04.2025 Karitas06
 21.04.2025 Karitas08
 21.04.2025 Karitas09

У сацыяльным пансіянаце "Цёплы дом" валанцёры накрылі салодкі стол для пастаяльцаў. Пачастункі, якія яны прапанавалі, былі падрыхтаваны нашымі парафіянамі. Кожны атрымаў асабісты падарунак па запыту і фотаздымак, зроблены напярэдадні. Ад дзяцей і моладзі парафіі пастаяльцы атрымалі паштоўкі з сардэчнымі віншаваннямі ❤️. У адказ сябры дзяліліся шчырымі ўсмешкамі і адкрытымі сэрцамі, што яшчэ больш умацавала дух братэрства.

21.04.2025 Karitas15
 21.04.2025 Karitas17
 21.04.2025 Karitas18
 21.04.2025 Karitas29

Таксама валанцёры наведалі пацыентаў аддзялення сястрынскага дагляду ў Беразінскім (Маладзечанскі раён). Яны прынеслі добры настрой, салодкія пачастункі і падарункі, што зрабіла гэты дзень асаблівым для ўсіх.

21.04.2025 Karitas37
 21.04.2025 Karitas38

Дзякуем Пану Богу за магчымасць дзяліцца радасцю з іншымі!

Запрашаем жадаючых стаць часткай нашай каманды валанцёраў Caritas. Калі вы хочаце падзяліцца часцінкай свайго сэрца, запоўніце анкету валанцёра. Далучайцеся да нас, і разам мы зробім свет лепшым!

Тэкст: Ірына Фаміна

Фота: Ірына Фаміна, Казімір Гружэўскі