Skip to main content

Валанцёры парафіяльнага Карытас наведалі Маладзечанскі сацыяльны пансіянат "Цёплы дом"

| Падзеі »
2.03.25Teply dom23

У нядзелю 2 сакавіка валанцёры парафіяльнага Карытас наведалі Маладзечанскі сацыяльны пансіянат "Цёплы дом". Ужо на працягу некалькіх гадоў валанцёры прыходзяць да іх у госці, ведаюць кожнага па імені. Пастаяльцы пансіяната заўсёды сустракаюць іх як родных і блізкіх, таму і гэтая сустрэча была напоўнена атмасферай цеплыні і любові.

2.03.25Teply dom18 1
2.03.25Teply dom16

Валанцёры арганізавалі для нашых сяброў індывідуальную фотасесію, а на наступнай сустрэчы абяцалі кожнаму падараваць фатаграфіі ў рамцы.

2.03.25Teply dom20
2.03.25Teply dom21

Падчас сустрэчы адбыўся невялікі канцэрт, у якім прынялі ўдзел, як самі валанцёры, так і сябры з пансіянату. Усе маглі падзяліцца сваімі талентамі, душэўнымі песнямі, вершамі і танцамі адно з адным.

2.03.25Teply dom22

Завяршэннем мерапрыемства стаў салодкі стол, напоўнены цёплымі гутаркамі і запрашэннем да наступнай сустрэчы на свята Вялікадня.

2.03.25Teply dom24
2.03.25Teply dom25

Тэкст: Святлана Лапата

Фота: Ірына Фаміна