Skip to main content

Новыя міністранты-харалісты

| Падзеі »
2025 02 17 ministranty 01

У нядзелю 16 лютага супольнасць міністрантаў у нашай парафіі павялічылася яшчэ на двух чалавек. Кандыдаты Валянцін Губко і Цімафей Станкевіч выдатна вытрымалі экзамен і падчас Святой Імшы а 10 гадзіне былі ўрачыста прыняты на наступную ступень служэння пры алтары - міністранты-харалісты.

 2025 02 17 ministranty 02

Быць міністрантам - гэта не толькі дапамагаць святару на Імшы, але і рашэнне дадаткова паглыбляць свае веды і сваё духоўнае жыццё. На першай ступені дастаткова толькі жадання. На астатніх неабходна развіваць ахвярнасць і вернасць гэтай паслузе.

 2025 02 17 ministranty 07
 2025 02 17 ministranty 06

Старэйшыя міністранты апякуюцца малодшымі, вучаць іх, дапамагаюць сваімі парадамі і падказкамі. Браты арганізуюць шмат цікавых мерапрыемстваў, каб супольнасць міністрантаў развівалася і ўмацоўвалася. Існуюць нават спаборніцтвы паміж міністрантам розных парафій.

 2025 02 17 ministranty10

Супольнасць служыцеляў алтара заўсёды адкрыта для новых юнакоў, якія хочуць стаць міністрантамі.

Тэкст і фота: Людміла Губко