Адбылася першая сустрэча дзяцей, якія збіраюцца стаць рыцарамі св. Францішка
| Падзеі »

Адбылася першая сустрэча дзяцей ад 8 да 14 год, якія неўзабаве стануць рыцарамі святога Францішка.

Пад кіраўніцтвам брата Сяргея Гусара бацькі пазнаёміліся з мэтай і задачамі міжнароднай супольнасці "Рыцары Святога Францішка", якая ўпершыню зараджаецца ў нашай парафіі.


Гульні, тэатральнае прадстаўленне, конкурс на праверку набытых ведаў пра жыццё святога Францішка, не пакінулі абыякавымі ўдзельнікаў мерапрыемства ні малодшых, ні дарослых.

Пасвячэнне ў рыцары адбудзецца 2 лютага падчас Святой Імшы а 12.00. Сустрэчы будуць праходзіць па суботах а 16.00. Калі хтосьці яшчэ жадае далучыцца, то запрашаем на наступную сустрэчу ў суботу 1 лютага.
Тэкст, фота: Алена Каралькова