Skip to main content

Тэатральная група з Докшыц наведала нашу парафію

| Падзеі »
20250119 Dokshicy16

У нядзелю, 19 студзеня, у наш касцёл на вячэрнюю св. Імшу  завітаў бр. Ігар Колзун. І не адзін. Разам з ім прыехала  тэатральная група з Докшыц з сёстрамі Адараторкамі Крыві Хрыста, с. Ганнай і с. Маргарытай, якія апякуюцца дзецьмі і моладдзю Докшыцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы.

20250119 Dokshicy18

Пасля св. Імшы ў касцёле ўстанавілі экран, выключылі святло - і пачалося прыгожае і загадкавае дзейства ў тэхніцы тэатра ценяў. Спачатку на экране з'явіўся Адам, потым да яго далучылася Ева. Потым вырасла галінка з плодам, момант спакусы...

20250119 Dokshicy19

І вось Анёл Габрыэль прыносіць радасную вестку Панне Марыі.

20250119 Dokshicy22

Св. Юзаф, нараджэнне Дзіцяці, абвяшчэнне пастушкам Добрай Навіны, тры каралі, Ірад, уцёкі ў Егіпет на восліку (так-так, быў вослік, амаль сапраўдны).

Вобразы змяняліся вобразамі. Лаканічныя, вельмі прамаўляльныя і зразумелыя.  Вельмі цікава была паказана залежнасць Ірада ў прыняцці рашэнняў: ім кіраваў грэх, які меў поўную уладу над яго асобай.

Апошні вобраз  - Ева і Адам, Марыя і Юзаф, а паміж імі Той, хто нарадзіўся знішчыць грэх .   Гэта вобраз, які перадае радасць і надзею.

20250119 Dokshicy23

Завяршэннем спектакля стаў танец анёлаў.

20250119 Dokshicy25

Прыгожыя і выразныя рухі акцёраў, таямнічы характар самога жанру - усё захапіла гледачоў, малых і вялікіх. Калі запалілі святло, хтосьці запытаўся, ці будзе другая серыя.

20250119 Dokshicy28

Шчыра дзякуем гасцям з Докшыц за атрыманую эстэтычную асалоду і будзем чакаць новых захапляльных прадстаўленняў!

Тэкст, фота:  Кацярына Савянок