Skip to main content

Валанцёры парафіяльнага Caritas разам з пражываючымі ў сацыяльным пансіянаце наведалі Дом Раства

| Падзеі »
06.01.2025 domrastvacaritas07

У панядзелак 6 студзеня валанцёры Карытас парафіі святога Казіміра, пры падтрымцы Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, разам з пражываючымі ў ДУ «Маладзечненскі сацыяльны пансіанат "Цёплы дом"» наведалі казачнае месца - Дом Раства ў г. Мінску.

2025.01.06DomRastva011

Карытас ММА з'яўляецца сацыяльным партнёрам Дома Раства. Дзякуючы гэтаму, за час існавання праект змаглі наведаць мноства людзей з розных сацыяльных груп.

   

Нашыя сябры змаглі наведаць больш за 10 інтэрактыўных зон, стаць удзельнікамі Калядных прыгод і атрымаць асалоду ад казачнага шоў. Гэта была цудоўная магчымасць усім разам пагрузіцца ў чароўную атмасферу свята Раства. 

06.01.2025 domrastvacaritas01

Праведзены разам дзень быў поўны шчаслівых усмешак, дабра і радасці.

06.01.2025 domrastvacaritas05

Завяршэннем паездкі стала наведванне кафэ КФС. Выказваем словы ўдзячнасці @kfcbyofficial за гасцінны прыём і смачны абед:)

2025.01.06DomRastva010

Тэкст: Святлана і Ігар Лапата

Фота: Дзмітрый Мельнікаў, бр. Андрэй Жылевіч

Відэа: Ігар Лапата