Skip to main content

Адбыліся моладзевыя рэкалекцыі "Greccio"

| Падзеі »
 29.12.2024 recolmoltradycii06

У Баранавічах 27-29.12.2024 прайшлі рэкалекцыі для моладзі, якія сабралі каля 30 дзяўчат і хлопцаў з розных мясцін: Слонім, Докшыцы, Мінск, Маладзечна, Люблін. Тэмай была абрана "Традыцыя ў Каталіцкім Касцёле". Маладыя людзі зрабілі крок углыб духоўнай спадчыны. Гэта былі дні, напоўненыя спакоем, малітвай і разважаннямі пра багатую гісторыю нашага Касцёла.

 29.12.2024 recolmoltradycii13 1

Успаміналі значэнне Сабораў, вучэнні Папаў Рымскіх і падзелы, якія змянілі аблічча хрысціянства. Асаблівае месца займала вывучэнне лацінскай мовы: разам вучыліся малітвам і чыталі дакументы Касцёла. Адной з найглыбейшых падзей стала Імша на лаціне, якая нагадала пра адзінства і непахіснасць традыцыі.

 29.12.2024 recolmoltradycii15

Асаблівым часам стала набажэнства даверу Хрысту, дзе кожны мог зазірнуць у сваё сэрца, каб адкрыцца Божай любові. Завяршылі рэкалекцыі дзяленнем аплаткам і цёплымі размовамі.

Гэтыя рэкалекцыі сталі напамінам пра тое, як важна заставацца часткай жывой традыцыі Касцёла і чэрпаць сілы з яе глыбіняў.

 29.12.2024 recolmoltradycii09

Дзякуем братам капуцынам Ігару Колзуну, Яну Садоўскаму і Сяргею Гусару за духоўнае суправаджэнне і братэрскую цеплыню. 

Тэкст: Святлана Станкевіч

Фота: Святлана Станкевіч, бр. Ігар Колзун