Skip to main content

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню пажылых людзей

| Падзеі »
3

У нядзелю, 6 кастрычніка, валанцёры парафіяльнага Caritas, у капліцы зладзілі святочны канцэрт прысвечаны Міжнароднаму дню пажылых людзей, які прызначыла Генеральная асамблея ААН 14 снежня 1990 года. Для бабуль і дзядуль нашай парафіі ў выкананні нашых парафіянаў і запрошаных гасцей прагучалі песні, вершы, прысвечаныя Богу і нашым шаноўным слухачам.  Не толькі спявалі, але і танчылі.

4

Таксама была арганізавана прыгожая фотазона, дзе ўсе жадаючыя маглі зрабіць фота на памяць і пазней атрымаць яго па пошце.

1
2

Напрыканцы канцэртнай часткі, музыкі атрымалі салодкія падарункі і ўсе прысутныя былі запрошаны да салодкага стала.

Выказваем шчырую ўдзячнасць людзям сталага веку нашай парафіі за ваш прыклад веры і адданасці Богу. Жадаем вам моцнага здароўя, шчырай веры і чакаем наступнай сустрэчы!

   

Тэкст: Ігар Лапата

Фота: Вікторыя Гулецкая