Skip to main content

XX Юбілейны турнір па міні-футболе “Памяці святога Яна Паўла ІІ”

| Падзеі »
27 08 2024 footbalslonim004

У Слоніме 26.08.2024 г. прайшоў XX Юбілейны турнір па міні-футболе “Памяці святога Яна Паўла ІІ”. Сабралася шмат людзей, асабліва хлопцаў, юнакоў і мужчын, але была і каманда дзяўчынак.

27 08 2024 footbalslonim005

Святая Імша, якой распачаўся турнір, адбылася ў касцёле святога апостала Андрэя. Ад нашай парафіі ўдзельнічала каманда з 8 чалавек: брат Уладзіслаў Мінько, брат Вадзім Войцік, Павел Малашка, Вадзім Каралькоў, Снапко Яўген, Якаў Дасюкевіч, Мацвей Вяжэвіч, Арцём Гурштыновіч.

 27 08 2024 footbalslonim002

Самае вялікае ўражанне – гэта касцёл, напоўнены не бабулямі, жанчынамі і дзяўчаткамі, а ў сваёй большасці мужчынамі розных пакаленняў: ад малога да старэйшага. Сэрца цешылася ад гэтага відовішча. Нават паспела памарыць і ўявіць сабе, як цудоўна б гэта было, калі б на Святую Імшу прыходзіла больш дзядуляў, татаў і сыноў.

27 08 2024 footbalslonim025
27 08 2024 footbalslonim074

Нягледзячы на спякоту, якая сустрэла нас пасля касцёльнай прахалоды, гульня прынесла шмат розных пачуццяў, эмоцый і перажыванняў. Было па-рознаму: горыч паражэння і лікаванне ад забітых галоў, боль ад фізічных траўмаў і асалода ад новых знаёмстваў і сустрэч з сябрамі. Прызавога месца мы не занялі, але Дух еднасці і радасці быў паміж намі.

Тэкст: Алена Каралькова

Фота: Алена Каралькова