Skip to main content

"Калі вы зноў да нас прыйдзеце?" Валанцёры Caritas гасцілі ў псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.

| Падзеі »
 04 08 2024 internat0034

У нядзелю 4 жніўня, валанцёры парафіяльнага Caritas традыцыйна наведалі псіханеўралагічны дом-інтэрнат.

Цікавыя конкурсы; танцы на свежым паветры пад песні, якія падрыхтавалі самі пастаяльцы; песні пад баян, якія выконваў Уладзімір, а ўсе разам падпявалі; вершы як свайго напісання, так і вядомых паэтаў-класікаў; смачныя пачастункі і салодкі кавун; мора добрага настрою і ўсмешак - ўсё гэта спадарожнічала нам ў гэты дзень.

 04 08 2024 internat0028

Валанцёры падаравалі сябрам з інтэрната шмат цікавых настольных гульняў, парфюма і ўпрыгожванняў для жанчын. А галоўнае, што кожнаму аказалі ўвагу, падзяліліся цёплым абдымкам і ўсмешкай.

 04 08 2024 internat0036

Гэтая ініцыятыва прынесла радасць і задавальненне як валанцёрам, так і жыхарам інтэрната. Пастаяльцы выказалі шмат слоў удзячнасці валанцёрам. Асабліва натхняе, калі на развітанне пытаюцца: “Калі вы зноў да нас прыйдзеце?”

Сардэчна дзякуем нашым братам і сёстрам за гасціннасць! Будзем з нецярпеннем чакаць нашай наступнай сустрэчы.

 

Тэкст: Ігар Лапата, Ірына Фаміна

Фота: Ірына Фаміна, Таццяна Сакалоўская

Відэа: Ігар Лапата