Skip to main content

Чарговая перамога каманды міністрантаў нашай парафіі на турніры ў Мёрах.

| Падзеі »
 11 07 2024 turnirMinistrMiory0007

Лета – прыемны час, час адпачынку! Нашы юныя парафіяне на канікулах не толькі адпачываюць, але і сваімі талентамі і здольнасцямі праслаўляюць нашу парафію!

 11 07 2024 turnirMinistrMiory0002

11 ліпеня з нагоды 25-гадовага юбілею Віцебскай дыяцэзіі ў Мёрах каманда нашых хлопцаў на чале з братам Уладзіславам Мінько прыняла ўдзел у адкрытым турніры па міні-футболе сярод міністрантаў. Ініцыятарам спаборніцтва з’яўляецца вікарый Мёрскай парафіі ксёндз Алег Зямчонак.

 11 07 2024 turnirMinistrMiory0004

Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел чатыры каманды з трох дыяцэзій: Віцебскай, Гродзенскай і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Гэта каманды міністрантаў з Глыбокага, Гервятаў (Гродзенская дыяцэзія) і Маладзечна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), а таксама каманда гаспадароў з Мёраў (Віцебская дыяцэзія).

Наша каманда была прадстаўлена ў наступным складзе:
1. Мацвей Вяжэвіч
2. Якаў Дасюкевіч
3. Дамінік Гаранін
4. Арцём Гурштыновіч
5. Канстанцін Губко
6. Цімафей Станкевіч
7. Антон Савянок
8. Марк Каралькоў.

 11 07 2024 turnirMinistrMiory0010

Праграма турніру распачалася ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе ўдзельнікаў спаборніцтва прывітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 11 07 2024 turnirMinistrMiory0054
 11 07 2024 turnirMinistrMiory00061

Права распачаць турнір і забіць першы гол атрымаў біскуп Алег.

 11 07 2024 turnirMinistrMiory00062

Пасля таго, як суддзі Алег Грыгаровіч, Андрэй Чарняўскі і Анатолій Заяц нагадалі ўдзельнікам правілы спаборніцтваў, распачаліся матчы паміж камандамі.

Першымі гулялі нашы міністранты з камандай з Гервят. Гульцы задалі бадзёры тон спаборніцтву і паказалі даволі высокі ўзровень гульні. Па выніках двух таймаў перамаглі нашы міністранты.

Наступнымі на поле выйшлі каманды з Глыбокага і Мёраў. Барацьба была сур'ёзнай. Перавага была на баку міярчан.

11 07 2024 turnirMinistrMiory00231

Усе з хваляваннем чакалі фіналу. Каманды з Мёраў і Маладзечна не падвялі гледачоў і прадэманстравалі свае лепшыя здольнасці. Абедзве каманды гулялі дакладна і зладжана, аднак па выніках двух таймаў перамаглі гаспадары турніру.

11 07 2024 turnirMinistrMiory0035

Гульня завяршылася і яе вынікі наступныя: бронзавыя медалі заваявала каманда міністрантаў з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах, залатыя медалі і кубак турніру атрымалі гаспадары спаборніцтва – каманда міністрантаў з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах. Наша каманда міністрантаў парафіі святога Казіміра атрымала сярэбраныя медалі! Ганарымся!

 11 07 2024 turnirMinistrMiory0063

Падчас турніру міністранты спаборнічалі не толькі на футбольным полі, але і прадэманстравалі свае здольнасці ў веданні Літургіі і Святога Пісання. Лепшымі ў конкурсе Літургічных ведаў сталі міністранты з Глыбокага, другое месца – Мёры, трэцяе – Маладзечна.

Дзякуем брату Уладзіславу Мінько, міністрантам, Вадзіму Каралькову, які суправаджаў і падтрымліваў гульцоў, за праслаўленне нашай парафіі! Няхай усё, што робіцца, будзе на хвалу Богу!

Жадаем нашым міністрантам новых перамог, а таксама, вядома ж, прыемнага і карыснага адпачынку!

Тэкст: Таццяна Шумель

Фота: Вадзім Каралькоў, Жанна Закрэўская