Гадавіна Першай святой Камуніі
У нядзелю 19 мая а 12-ай гадзіне ў нашай парафіі адбылася ўрачыстая святая Імша, падчас якой юныя парафіяне адзначылі гадавіну з дня сваёй Першай святой Камуніі. Год таму яны першы раз у жыцці перажылі святую споведзь і прынялі Хрыста ў сваё сэрца.
На пачатку дзеці прасілі пробашча брата Ігара, які цэлебраваў Эўхарыстыю, аб ахвяраванні Богу іх будучыні і цяжкасцей, якія іх чакаюць. А таксама запрасілі ўсіх прысутных да супольнай малітвы.
Падчас святой Імшы дзеці аднавілі свае абяцанні Хросту і тыя абяцанні, якія ў мінулым годзе далі Пану Езусу.
Брат Ігар, звяртаючыся да дзяцей, адзначыў, што яны ўжо з’яўляюцца свядомымі вернікамі, бо год таму ў іх жыцці адбыўся падмуркавы момант ў фарміраванні хрысціянскай сталасці. А таксама выказаў надзею на тое, што яны будуць трываць у гэтай веры да канца.
Напрыканцы святой Імшы дзеці падзякавалі Езусу за атрыманыя ласкі на працягу мінулага года і ўсяго жыцця.
Молімся і верым, што ўсе гэтыя дзеці будуць і далей узрастаць, умацоўвацца ў веры і ісці дарогай да Бога.
Тэкст і фота: Алена Арлоўская