У турніры міністрантаў нашае месца - першае!
Субота 4 мая была багатая на падзеі, але найбольш адметная, безумоўна, - выніковы ўдзел каманды міністрантаў нашай парафіі ў XX Юбілейным Турніры Міністрантаў ў Жодзіне! Сярод 8 каманд-удзельнікаў (з Жодзіна, Оршы, Маладзечна, Мінску, Смалявічаў, Баранавічаў, Барысава) наша каманда заняла 1 агульнае месца і прывезла кубак.
Вынікі па дысцыплінах: Дартс (1месца), аэрахакей (2 месца), футбол (3 месца), настольны футбол (4 месца).
Вельмі важным быў матч па футболу за трэцяе месца з баранавіцкай камандай: на апошняй секундзе нашы хлопцы зраўнялі лік - і тым самым буквальна вырвалі кубак! Нашы футбалісты адметна падцягнулі свой узровень майстэрства ў параўнанні з прошлым годам.
Віншуем хлопцаў з перамогай! Ганарымся іх поспехамі. Гэтак трымаць і ісці наперад!
Вялікі дзякуй усім, хто прымаў удзел у арганізацыіі і турніру, і удзелу нашай каманды ў ім. Турніры міністрантаў, якія арганізуюць айцы-марыяне, - гэта цудоўная магчымасць для нашых дзяцей праводзіць час разам, злучаючы сяброўства, спорт і веру.
Фота: Ганна Грыб, бр. Уладзіслаў Мінько, Вадзім Каралькоў, Антон Савянок, Арцём Іванскі, Эрык Савянок