Новыя міністранты святла
| Падзеі »
5 мая, калі нашыя браты праваслаўныя перажывалі свята Уваскрасення Хрыста, у нашай парафіі адбылася радасная падзея.
Падчас Імшы а 18 гадзіне трое міністрантаў харалістаў: Мікіта Хамякоў, Арцём Іванскі і Сямён Бараноўскі - прынялі стан міністрантаў святла. На знак гэтага яны атрымалі белыя палярыны.
Міністрант святла - наступная, пасля міністранта хараліста, ступень на гэтым фармацыйным шляху. Падчас Святых Імшаў і працэсій, міністрант святла адказвае за падтрымку полымя свечак - сімвала прысутнасці Хрыста на Святой Імшы.
Жадаем хлопцам Божага благаслаўлення і апекі Панны Марыі, а таксама св. Станіслава Косткі на далейшае служэнне нашай парафіі.
Тэкст: Ігар Лапата
Фота: Эрык Савянок