Skip to main content

Вынікі VI Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання

| Падзеі »

Завяршыўся VI Дыяцэзіяльны конкурс на веданне Святога Пісання для дзяцей, які праводзіў катэхетычны аддзел Віцебскай Дыяцэзіі для ўсіх дыяцэзій на Беларусі. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 334 чалавекі, у тым ліку з нашай парафіі – 7 чалавек. Нашы прадстаўнікі з Маладзечна ўдзельнічалі ў конкурсе ўжо ў чацверты раз.

Сёлета дзеці вывучалі тэму: “Цуды Езуса Хрыста ў Евангеллях“. Падрыхтоўка была напружанай: кожную суботу на працягу двух месяцаў (уключаючы этапы) прыходзілася вывучаць і аналізаваць адпаведныя тэксты.
Удзельнікамі парафіяльнага  этапу, які адбыўся 6 красавіка 2024 г. у нашым парафіяльным классе, сталі:

першая катэгорыя ад 7 да 11 гг.: 

Астраушка Марыя;

другая катэгорыя ад 11-17 гг.:

Гіруць Вікторыя,
Грыбовіч Сафія,
Касяк Кірыл,
Самаль Паліна,
Стрэж Андрэй,
Туровіч Надзея.

У склад камісіі падчас этапаў уваходзілі: бр. Ігар Колзун OFMCap, с. Аляксандра Рыбалтоўская MSF, Вераніка Астраушка. Лепшыя тры вынікі з першага этапу пакаўалі Стрэж Андрэй, Астраушка Марыя і Туровіч Надзея.

Прахадны бал на другі этап быў 10 балаў. Іншыя ўдзельнікі таксама перайшлі на другі этап.

Другі дэканальны этап праходзіў 20 красавіка таксама ў нашай парафіі, таму што з нашага дэканату мы былі адзінымі ўдзельнікамі конкурсу. У гэтым этапе не ўдзельнічала Самаль Паліна па прычыне хваробы і знаходжання ў шпіталі.

Лепшыя вынікі этапу паказалі:

Астраушка Марыя – 29 з 30 балаў;
Туровіч Надзея – 28 з 30 балаў;
Стрэж Андрэй - 23 з 30 балаў.

З усіх удзельнікаў камісія ў Віцебску вызначыла самыя лепшыя вынікі – 56 чалавек, сярод якіх былі Астраушка Марыя і Туровіч Надзея.

Фінал адбыўся 4 мая 2024 г. у Віцебску, дзе дзеці паспаборнічалі за месцы ў суперфінале. На жаль, мы не сталі суперфіналістамі, але ж і не гэта самае галоўнае! Важна, што дзеткі паглыбілі свае веды ў тэкстах Святога Пісання і атрымалі шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў. Напрыканцы конкурсу фіналісты атрымалі падарункі (бесправадныя навушнікі), а першых два месцы – спартыўныя веласіпеды. Дзякуем Богу за ўсё!

Тэкст: с. Аляксандра Рыбалтоўская MSF
Фота: с. Аляксандра Рыбалтоўская MSF, Вераніка Астраушка