Skip to main content

Экскурсія і майстар-клас у рэстаране KFC

| Падзеі »

 

 

23 красавіка валанцёры парафіяльнага Caritas зарганізавалі экскурсію ў рэстаран KFC, які знаходзіцца ў ТЦ "Модуль", для “сяброў на колах” і наведвальнікаў дзённага аддзялення Маладзечанскага РТЦСАН.
Работнікі KFC распавялі пра гісторыю стварэння міжнароднай сеткі рэстаранаў грамадскага харчавання, якая спецыялізуецца на стравах з кураціны, і пра яе заснавальніка -  Харланда  Дэвіда Сандэрса, больш вядомага як Палкоўнік Сандэрс. Правялі экскурсію па вытворчасці і складах, распавялі і паказалі працэдуру падрыхтоўкі бургераў з асаблівай увагай да ўсіх нюансаў і патрэб.


Нашыя сябры мелі ўнікальную магчымасць пабачыць кожны этап падрыхтоўкі блюдаў у KFC, ад моманту прыняцця заказу да выдачы.
Адным з самых узбагачальных момантаў экскурсіі была магчымасць самім паспрабаваць сябе ў ролі кухара і афіцыянта. І кожны гэтай нагодай скарыстаўся з вялікім задавальненнем і адказнасцю, каб затым са смакам прадэгуставаць прыгатаваную страву.   


Экскурсія і майстар-клас у KFC - гэта не толькі магчымасць пабачыць "за кулісамі" працу адной з вядучых сетак харчовай індустрыі, але і магчымасць для людзей падзяліцца вопытам з сябрамі  і сям'ёй. Праца з прафесійным персаналам і магчымасць стварэння ўласных бургераў робяць гэты вопыт незабыўным і інклюзіўным для ўсіх удзельнікаў. Такія мерапрыемствы прыносяць радасць і натхненне, а таксама адлюстроўваюць адкрытасць і сацыяльную адказнасць сеткі KFC у супрацоўніцтве з валанцёрамі Caritas парафіі св. Казіміра ў Маладзечне.
Шчыры дзякуй усім, хто спрычыніўся да арганізацыі і правядзення экскурсіі, асабліва супрацоўнікам рэстарана KFC за такую магчымасць і гасціннасць, спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!

Тэкст, фота: Ірына Фаміна