Наведванне псіханеўралагічнага дома-інтэрната 28.01.2024
“Пакуль маеце час, браты, не спыняйцеся і чыніце дабро!”
Св. Францішак з Асізі
У нядзелю 28 студзеня пасля Святой Імшы а 12 гадзіне валанцёры парафіяльнага Caritas разам з супольнасцю Францішканскай Моладзі Таў наведалі братоў і сясцёр у Хрысце ў псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.
Наведванне гэтай установы ўжо стала добрай традыцыяй для нашай парафіі.
Як заўсёды, распачалі святкаванне з супольнай малітвы "Ойча Наш" на розных мовах. Гэта паказвае, што моваў шмат, але ўсе мы маем аднаго Нябеснага Айца.
Святочная праграма складалася спачатку з загадак пра Бога і Божае Нараджэнне, разнастайных конкурсаў, якія падрыхтавалі нашыя валанцёры разам з Францішкаскай Моладззю, танцаў і, напрыканцы, салодкага стала.
У адказ нашыя сябры падзяліліся з намі сваімі талентамі: ігрой на фартэпіяна, спевамі, вершамі, якія былі прысвечаны валанцёрам, а таксама сваімі добрымі і палымнеючымі сэрцамі. Кожны ў канцы атрымаў падарунак, а таксама мора эмоцый і добрага настрою, якога хопіць да нашай наступнай сустрэчы:)
Тэкст: Ігар Лапата
Фота: Ірына Фаміна, Таццяна Сакалоўская