Skip to main content

Удзел у мерапрыемстве "Сагрэем далоні" 13.01.2024

| Падзеі »

У суботу 13 студзеня ў дзяржаўнай ўстанове культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна” адбылося свята “Сагрэем далоні”, у якім актыўна паўдзельнічалі і нашы парафіяне.

Валанцёры парафіяльнага “Caritas” зладзілі дабрачынны кірмаш.А на святочнай сцэне Дома культуры з цудоўнымі Каляднымі спевамі выступіў наш дзіцячы хор “Зярняткі”. Апладысменты ад удзячных гледачоў доўга не змаўкалі. Новы шквал апладысментаў выклікала выступленне нашай тэатральнай групы, якая прадставіла ўвазе гледачоў п’есу-казку Сяргея Кавалёва “Пясчаны замак”.

Уваход быў вольны, таму свята мог наведаць кожны жадаючы. Радасныя эмоцыі і цудоўны настрой атрымалі ўсе ўдзельнікі свята.

Тэкст: Таццяна Шумель

Фота:  Ірына Фаміна, Дар'я Аноп