Skip to main content

Вігілія Божага Нараджэння 2023. Гэта абавязковае свята? Ці абавязвае пост 24 снежня?

| Падзеі »

 

Неўзабаве будзем святкаваць Божае Нараджэнне. Яму будзе папярэднічаць Вігілія, якіая традыцыйна з'яўляецца важным сямейным святам. 

Вігілія Божага Нараджэння - свята, звязанае з многімі звычаямі. У хрысціянскай традыцыі гэта дзень перад Урачыстасцю Нараджэння Пана, калі заканчваецца перыяд Адвэнту. У 2023 годзе вігілійны вечар прыпадае на нядзелю.

1) Ці абавязаны католікі ўдзельнічаць у святой Імшы ў гэты дзень, 24 снежня? Ці трэба ісці ў касцёл напярэдадні Божага Нараджэння? 

Вігілія Божага Нараджэння - хоць гэта важнае свята ў нашай традыцыі - не ўваходзіць у канон абавязковых святаў. Гэта азначае, што Кодэкс Кананічнага Права не абавязвае наўпрост да ўдзелу ў святой Імшы 24 снежня.

Аднак у 2023 годзе вігілія Божага Нараджэння прыпадае на нядзелю, якая, паводле касцёльнага права, з'яўляецца абавязковым святам для католікаў. Гэта азначае, што яны павінны прыняць удзел у набажэнстве 24 снежня. Як чытаем у каноне 1247 ККП, "у нядзелю, а таксама ў іншыя абавязковыя святы вернікі маюць абавязак ўдзельнічаць у святой Імшы; акрамя гэтага, яны павінны ўстрымлівацца ад выконвання спраў і заняткаў, якія могуць перашкодзіць ажыццяўленню Божага культу, радасці, уласцівай дню Пана, або належнаму адпачынку душы і цела".

Варта таксама памятаць вернікам, што Божае Нараджэнне, якое прыпадае на 25 снежня, таксама з'яўляецца абавязковым святам. Але, тыя хто будуць удзельнічаць у вечаровай святой Імшы 24 снежня (пастэрцы), не маюць ўжо  абавязку быць у панядзелак 25 снежня.

2) Ці абавязковы пост напярэдадні Калядаў, бо нядзеля зносіць пост? 

Адной з вігілійных традыцый з'яўляецца ўрачыстая вячэра. У многіх дамах падчас яго не спажываюць мясных страваў. Ці ўстрыманне ад ужывання мяса ў гэты дзень загадана Касцёлам? А як жа пост? Нягледзячы на ​​тое, што прынята лічыць абавязковым ўстрыманне напярэдадні Божага Нараджэння, забароны на ўжыванне мясных страваў няма. На сённяшні дзень адмова ад ужывання мясных страваў з'яўляецца толькі формай традыцыі. Таму, напярэдадні Божага Нараджэння таксама няма посту, які абавязвае абмежаваць колькасць спажытах на працягу дня страў.

Адказваў на пытанні бр. Андрэй Жылевіч