Skip to main content

Малітоўная сустрэча першакамунійных дзяцей у Будславе 3.06.2023

| Падзеі »

 

3 чэрвеня ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбылася малітоўная сустрэча дзяцей з усёй Беларусі, якія ў гэтым годзе ўпершыню прынялі Святую Камунію. Нашыя дзеці з Маладзечна таксама прынялі актыўны ўдзел.

Сустрэча пачалася з прывітальнага слова Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

Затым салезіянскай моладдзю была прадстаўлена тэатральная пастаноўка пра гісторыю цудоўнага з’яўлення абраза Маці Божай Будслаўскай.

Кульмінацыяй малітоўнай сустрэчы стала святая Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

У якасці падарунка першакамунійныя дзеці атрымалі Цудадзейныя медалікі Беззаганнай Панны Марыі, якія паблагаславіў  сам арцыбіскуп, а таксама кнігу “Кубак з адным вухам” аўтара кс. Яна Твардоўскага.

Пасля св. Імшы ўсіх дзяцей пачаставалі вельмі смачным гарачым абедам. Затым дзяцей чакала неверагодная святочная праграма з танцамі, гульнямі і конкурсамі.

Малітоўная сустрэча сапраўды была вельмі плённай, напоўненай Божай ласкай і атуленай апекай Маці Божай Будслаўскай!

Тэкст, фота: Алёна Арлоўская