Пачатак новага навучальнага года 04.09.2022
Лета хутка скончылася і нашыя маленькія парафіяне ўжо пайшлі ў школу.
4 верасня ў нашай парафіі на Св. Імшы а 12.00 дзеці, моладзь і іх бацькі ўрачыста і з Божым благаслаўленнем распачалі новы навучальны і катэхетычны год.
Дзеткі прымалі актыўны ўдзел у літургіі: маліліся, разважалі разам з братам Ігарам Колзунам аб вечным.
Важны ўрок вынеслі для сябе і бацькі - клапаціцца аб духоўным выхаванні і ўзрастанні ў веры сваіх дзяцей. Рабіць усё, каб Хрыстос займаў толькі першае месца ў іх штодзённым жыцці.
Напрыканцы Св. Імшы брат Ігар акрапіў прынесеныя школьныя прылады і рэчы. Настаўнікі, выкладчыкі, катэхеты, вучні і студэнты атрымалі Божае бласлаўленне на новы навучальны год.
Пасля брат Ігар запрасіў усіх на інтэрактыўную пляцоўку для дзяцей, якую арганізавалі браты капуцыны разам з валанцёрамі парафіяльнага Карытас.
Было ўсё: песні, танцы, аніматары, гарбузы, салодкая вата і нават аладкі.
Мора смеху, радасці і пазітыўных эмоцый было не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых!
Шчыра дзякуем усім, хто далучыўся да святкавання, іх арганізатарам і аніматарам @zadorinka_molo.
Жадаем вам, дарагія сябры, поспехаў і плённай працы ў гэтым навучальным годзе! Няхай Бог бласлаўляе!
Больш фота: https://www.facebook.com
Тэкст: Ігар Лапата
Фота: бр. Андрэй Жылевіч, Лена Каралькова, Ірына Фаміна