Трэцяя частка трэнінга «Вера+Розум=Гармонія» 7 жніўня 2022
У нядзелю, 7 жніўня, адбылася апошняя частка трэнінга на тэму «Вера + Розум = Гармонія».
Нагадаю, што сустрэчы праводзіў кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Уладзімір Глушакоў. Трэцяя частка трэнінга была прысвечана стрэсаўстойлівасці. Слухачы атрымалі адказы на такія пытанні, як: што дапамагае хутка і адэкватна рэагаваць у складаных абставінах, як хутка аднавіць свой фізічны і псіхічны стан пасля вялікіх псіхаэмацыйных нагрузак, як знайсці сэнс свайго існавання і правільна расставіць прыярытэты у сваім жыцці.
Уладзімір парэкамендаваў удзельнікам трэнінга некалькі кніг, як і на пяпярэднім занятку. Сярод рэкамендацый была кніга Віктара Франкла, псіхолага і чалавека, які перажыў знаходжанне у канцэтрацыйным лагеры. У кнізе сустракаецца цытата нямекцкага філосафа Ф. Ніцшэ «"Той, хто ведае "навошта", таму пад сілу любое "як"». Гэта сцверджанне стала галоўным разважаннем на працягу ўсёй гадзіны.
Чытаць кнігу анлайн Сказать жизни «Да!»: психолог в концлагере
Былі разгледжаны матывы, якія кіруюць намі пад час імкнення да гармоніі, а таксама канкрэтныя крокі, якія неабходна зрабіць для дасягнення сваёй мэты. Уладзімір прывёў шматлікія прыклады, калі чалавек перамог фізічныя законы, бо меў вышэйшы сэнс свайго жыцця. Адным з прыкладаў стала гісторыя пра чалавека, які меў пухліну галаўнога мозгу, аднак пражыў больш 20 год, бо любіў сваю жонку і разумеў, што ёй без яго будзе вельмі складана.
Чуласць і ўважлівасць да людзей, якія побач, могуць выратаваць жыццё. А добрыя пачуцці садзейнічаюць моцнаму целу чалавека і хуткаму выздараўленню ў выпадку хваробы. Таму вельмі важна час ад часу спыняцца і прыслухоўвацца да сябе, не забывацца пра адпачынак, узгадваць мэту нашых намаганняў і падтрымліваць добры фізічны стан свайго цела. Для апошняга на трэнінгу былі прапанаваны шматлікія фізічныя практыкаванні.
Антыстрэс: тэхналогія актыўнага даўгалецця
Жаданнем слухачоў стала распрацаваць працяг гэтага трэнінга, аднак, на цяперашні момант, пастаўлена кропка, каб усвядоміць і замацаваць у сваім штодзённым жыцці атрыманыя веды.
Тэкст: Людміла Губко
Фота: Ірына Фаміна
Зваротная сувязь ад удзельнікаў трэнінга.
Ольга. Для меня интересной и полезной была вся информация! На сердце больше всего легла последняя встреча. Очень люблю, когда во всех жизненных вопросах мы приходим к выводам, что источником всего в нашей жизни есть Господь! Запала фраза, что человек сам себе не нужен. Задумалась об этом впервые! Проверила степень своей стрессоустойчивости! Результат обрадовал. Прошла постоянная боль в шее. Она длилась уже год (работа за компьютером длительная!). Она прошла после 3-х сеансов сердечно-сосудистой гимнастики)! Благодарю за мышечно-суставной массаж! Это дорогой подарок! Жду продолжения!
Ирина. Для меня тренинг был очень полезен. Я получила для себя много полезных установок не только для моего духовно-психологического здоровья, но и для здоровья тела. Особенно порадовали приёмы самомассажа. Уже начала читать одну из рекомендованных на тренинге книг. Очень интересно и полезно. Постараюсь сделать для себя соответствующие выводы и применить полученную информацию в своей повседневной жизни. Жду продолжения тренинга.
Иван. До тренинга осознавал важность развития всех составляющих личности - интеллектуальной, эмоциональной и духовной, интересовался этим вопросам, читал литературу. Я был знаком с некоторыми упражнениями, которые демонстрировались на тренинге, но, скорее теоретически. Владимир помог посмотреть на это с практической точки зрения, показал, как это работает на конкретных примерах. Это дает мне энергию и мотивацию, чтобы развиваться и совершенствоваться.
Ірына. На ўсіх частках трэнінга было вельмі цікава, пазнавальна і ўтульна. Мне ўсё спадабалася. Былі вельмі актуальныя і карысныя навыкі самаразвіцця, стрэсаўстойлівасці і крэатыўнасці мыслення. Яны спатрэбяцца ў жыцці. Дзякуй за апавяданне !!!