Skip to main content

Трэнінг па напісанню сацыяльных праектаў 7 жніўня 2022

| Падзеі »

Таццяна Жук Карытас

7 жніўня, для валанцёраў нашага, парафіяльнага Карытас, адбыўся трэнінг па напісанню сацыяльных праектаў.


Таццяна Жук, кіраўнік праектнай дзейнасці Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, на трэнінгу па распрацоўцы праектных прапаноў растлумачыла, што такое праект і чым ён з'яўляецца, якая місія парафіяльнага Карытас.

Расказала пра парадак напісання праекта. На што трэба асабліва звяртаць увагу, як праводзіць аналіз сітуацыі, як ставіць мэты дзейнасці і канкрэтныя дасягальныя задачы, як планаваць мерапрыемствы.

На практыцы, мы вучыліся састаўляць план праекта на прыкладзе казкі братоў Грым "Воўк і сямёра казлянят".

Было весела і цікава удзельнічаць, нібыта ў гульні. А на самай справе, мы займаліся важнымі і сур'ёзнымі справамі.

Трэнінг прайшоў у цёплай і сяброўскай атмасферы.

Шчыры дзякуй Таццяне за сістэмнае і даходлівае выкладанне матэрыялу, простыя і зразумелыя тлумачэнні, за адкрытае сэрца дзяліцца сваім вопытам і ведамі з намі.