Skip to main content

Другая частка трэнінга "ВЕРА+РОЗУМ=ГАРМОНІЯ" 24 ліпеня 2022

| Падзеі »

Другая частка трэнінга "Вера + розум = гармонія" прайшла 24 ліпеня ў нашай парафіі. Яна была не менш захапляльная і цікавая, чым першая.

Сабраліся  слухачы як з мінулай сустрэчы, так і новыя. Уладзімір Глушакоў з першых хвілін завалодаў увагай прысутнічаючых і  трымаў яе да канца трэнінга. У атмасферы даверу і ўзаемнага імкнення знайсці адказы на шматлікія пытанні, якія ставіў да аўдыторыі лектар. Парафіяне працавалі над тэмай крызісных сітуацый і выхаду з іх, стрэсаўстойлівасці і крэатыўнасці мыслення.

  

Напачатку Уладзімір зрабіў агляд вельмі карысных кніг, якія могуць дапамагчы ў якасных камунікацыях. Затым была дадзена тэорыя, якая маляўніча дапаўнялася жыццёвымі прыкладамі. Слухачы ўключаліся ў дыялог і актыўна супрацоўнічалі з выкладчыкам. У жыцці кожнага чалавека можа наступіць імгненне, калі немагчыма будзе клікаць кагосці на дапамогу. Неабходна быць падрыхтаваным да гэтага моманту праз сталую камунікацыю з Богам.

 

Другая сустрэча не стала апошняй. На трэццяй частцы трэнінга будзе весціся праца над стрэсаўстойлівасцю. На яе запрашаюцца ўсе жадаючыя. Прыходзьце і Вы, сапраўды не пашкадуеце! Дзве гадзіны праляцяць як адно імгненне, а разважанні над пачутым будуць працягвацца у Вашым сэрцы яшчэ пэўны час.

 

Каб быць здаровым і трымаць сябе ў тонусе Уладзімір прапануе практыкаванні лячэбнага самамасажу Фан Я-Лі.

 спампаваць кнігу Фан Я-Лі Кітайскі лячэбны самамасаж

Тэкст: Людміла Губко

Фота: Ірына Фаміна