Капітул Францішканскай моладзі Tau
| Падзеі »
Супакой і дабро!
З 8 па 10 мая ў Маладзечна прайшоў капітул Францішканскай моладзі Таu.
У капітуле ўдзельнічалі чальцы суполкі з Маладзечна, Докшыц ды Мінску.
Капітул меў фармат, падобны на звычайныя рэкалекцыі, але з меней жорсткім рэгламентам, таму моладзь мела больш часу на інтэграцыю адно з адным.
Вялікі дзякуй Богу, што адарыў нас магчымасцю прыняць удзел у капітуле. Таксама дзякуй ўсім людзям, якія спрычыніліся да арганізацыі. Няхай за учыненае дабро ўзнагародзіць Вас Пан Езус і святы Францішак Асізскі.
Тэкст : Кацярына Данько
Больш фота: